Сервис доступен и на вашем языке. Для перевода нажмитеРусский
Best analytics service

Add your telegram channel for

  • get advanced analytics
  • get more advertisers
  • find out the gender of subscriber
الفئة
لغة وموقع القناة

all posts Светлана Тихановская

عرض المزيد
22 655-20
~19 430
~4
67.01%
تقييم تيليجرام العام
عالميًا
30 768المكان
من 78 777
211المكان
من 384
في الفئة
1 312المكان
من 2 793
أرشيف المنشورات
Святлана Ціханоўская – пра візіт у ЗША, які пачынаецца ўжо заўтра

st_tg.mp4

2 477
18
«Клопат – нашая салідарнасць, дзякуючы якой можна быць упэўненымі: заўсёды ёсць да каго звярнуцца ў цяжкую хвіліну», – Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускімі ўцекачамі  Беларуская лідарка наведала шэлтар «Хуткай гуманітарнай дапамогі» ў Вільні. Для Святланы Ціханоўскай правялі экскурсію па месцу, дзе жывуць былыя палітвязні і іх сем’і, беларускія актывісты. Лідарка пазнаёмілася з жыхарамі шэлтару: у шчырай і цёплай размове яны падзяліліся асабістымі гісторыямі свайго пераследу ў Беларусі і пераезду ў Літву. Галоўнае з сустрэчы:  👉🏻 Агучылі існуючыя праблемы і падзяліліся вопытам іх вырашэння. Каманда Офіса абмянялася кантактамі з жыхарамі шэлтару для супрацоўніцтва. 👉🏻 Абмеркавалі страхі былых палітвязняў звяртацца па дапамогу ў гуманітарныя арганізацыі і патрэбу спраўляцца з гэтым разам, карыстаючыся гарызантальнымі сувязямі. Святлана Ціханоўская: «Я вельмі ўдзячная ўсім за цёплую сяброўскую атмасферу. За тое, што падзяліліся сваімі гісторыямі і распавялі пра праблемы. Такія сустрэчы пакідаюць у сэрцы адчуванне шчырай падзякі за тое, як моцна беларусы ўкладаюцца ў дапамогу адно аднаму. Гэты клопат – нашая салідарнасць, дзякуючы якой можна быць упэўненымі: заўсёды ёсць да каго звярнуцца ў цяжкую хвіліну. Што пасля столькіх выпрабаванняў, эміграцыі, складанасцяў – ёсць месца, дзе цябе абдымуць і падтрымаюць». Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» разам з актывістамі забяспечвае функцыянаванне і працу шэлтараў для беларускіх уцекачоў у трох краінах і чатырох гарадах свету: Вільня (Літва), Батумі (Грузія), Уроцлаў і Варшава (Польшча).
عرض المزيد ...
3 194
10
Святлана Ціханоўская: «Без ведаў не можа быць дэмакратыі, а для сапраўдных ведаў — патрэбная свабода» Беларуская лідарка выступіла з прамовай на адкрыцці міжнароднай канферэнцыі «Розум за кратамі: філасофія ў турме», арганізаванай у знак салідарнасці з беларускім палітвязнем і філосафам Уладзімірам Мацкевічам. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская падкрэсліла ролю ведаў і свабоды думкі ў дэмакратычным грамадстве, а таксама звярнула ўвагу на ціск рэжыму на беларускую інтэлектуальную супольнасць. Прыводзім яркія цытаты з прамовы: 📌 «Рэжыму не трэба ведаць, што насамрэч думаюць людзі. Яму патрэбныя не эксперты, а слугі. Праўда прыносіцца ў ахвяру агрэсіўнай ідэалогіі «рускага свету». Улада дыктатараў заснаваная не на веданні праўды, а, у першую чаргу, на фізічным гвалце. Але гвалт таксама накіраваны супраць чалавечага розуму». 📌 «Без ведаў не можа быць дэмакратыі, а для сапраўдных ведаў — патрэбная свабода. Свабода даследаваць, вучыцца, адкрываць нешта новае. Толькі дэмакратычнае грамадства гарантуе гэтую свабоду». 📌 «Калі вы вымушаныя называць «правільным» тое, што няправільна, і наадварот, – гэта гвалт над вашым розумам і душой. Вы можаце захаваць сваё крэсла, але страціце аўтарытэт як інтэлектуал. На жаль, менавіта так ідзе справа сёння з многімі навукоўцамі ў Беларусі». 📌 «Мы ўсе марым пра Беларусь, дзе думаць і казаць праўду не будзе злачынствам. Дзе інтэлектуалы не будуць маргіналізаваныя і кінутыя за краты. Упэўнена, гэтая мара спраўдзіцца. Такія творчыя і таленавітыя людзі, як беларусы, не змогуць доўга мірыцца з тыраніяй».
عرض المزيد ...
3 057
11
Святлана Ціханоўская: «Рэжым 4 гады робіць усё, каб прымусіць беларусаў маўчаць» У інтэрв'ю каналу «Дождь» беларуская лідарка падзялілася сваім бачаннем умоваў, пры якіх у Беларусі адбудуцца сумленныя выбары, а таксама распавяла, чаму важна ўмацоўваць нацыянальную ідэнтычнасць. Асноўнае з гутаркі:  📌 «Лукашэнка хоча сядзець ва ўладзе бясконца. Ён баіцца перадаваць уладу, бо нікому не верыць». 📌 «Для таго, каб у Беларусі былі рэальныя выбары, трэба выканаць 5 умоваў: спыненне рэпрэсіяў, вызваленне ўсіх палітвязняў, роўныя ўмовы для вылучэння і ўдзелу ўсіх кандыдатаў, свабода прэсы і свабода слова, забеспячэнне сумленнага падліку галасоў». 📌 «Лукашэнка ведае, што не верне добразычлівасць Захаду. Да таго ж, нягледзячы на тое, што цяпер выглядае так, што Пуцін яго хаўруснік, ён баіцца Расію. Ён ведае, што Пуцін зможа яго замяніць. Каб мінімізаваць рызыкі, ён будзе максімальна выкарыстоўваць ціск на людзей унутры краіны».  📌 «У Захаду цяпер шмат задач: гэта і Украіна, і Беларусь, лёсы якіх вельмі ўзаемазвязаныя. У іх ёсць сілы гэта зрабіць, але патрэбная палітычная воля».  📌 «Нам трэба ўмацоўваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць, таму што Расія захоплівае Беларусь: мову, усе сферы жыцця краіны. Трэба ўмацоўваць СМІ, каб змагацца з прапагандай, падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і палітычная структуры».
عرض المزيد ...

IMG_2376.MP4

3 411
11
Святлана Ціханоўская: «Людзям, якія трапілі пад каток рэпрэсіяў, патрэбная дапамога тут і цяпер, а не калі-небудзь у будучыні» Сёння ў Вільні беларуская лідарка прэзентавала . Мерапрыемства прайшло ў фармаце прэс-канферэнцыі, удзел у якой узялі прадстаўнікі арганізацыяў гуманітарнай падтрымкі ў Беларусі: Вольга Зазулінская (фонд ), Андрэй Стрыжак (фонд ), Аляксей Лявончык (фонд ). Падчас сваёй прамовы Ціханоўская распавяла падрабязнасці працы фонду: 📌 «Людзям, якія трапілі пад каток рэпрэсіяў, патрэбная дапамога. Тут і цяпер, а не ў будучыні. Патрэбная яна і тым, хто выйшаў з засценкаў нядаўна, і сем’ям тых, хто застаецца ў няволі. І я спадзяюся, што ў першую чаргу дапамога будзе аказвацца тым, хто ўнутры краіны». 📌 «Гуманітарны фонд будзе такім «кошыкам», куды ўсе, каму неабыякавая Беларусь, змогуць ахвяраваць. Гэта можа быць і ўрад, і міжнародная арганізацыя, і мецэнат. Гэты фонд ствараецца ні ў якім разе не замест цяперашніх праграмаў дапамогі, а ў дадатак да іх». 📌 «У працы фонду вельмі важныя празрыстасць і ашчаднасць. Рэпутацыя арганізацыі мае вялікае значэнне. Ніхто не павінен ставіць пад сумнеў, што дапамога пайшла па прызначэнні і сапраўды тым, каму яна патрэбная». 📌 «Кіраванне арганізацыяй будзе калектыўным. Праваабаронцы і гуманітарныя ініцыятывы будуць разам прымаць рашэнні аб накіроўванні сродкаў. Наглядаць за працай будзе Назіральная рада: эксперты, прадстаўнікі медыясупольнасці і замежныя дыпламаты. Аб’яднаны Пераходны Кабінет ці Офіс умешвацца ў працу фонду не могуць і не будуць». 📌 «Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працы па вызваленні палітвязняў. Гэта напрамкі, якія мы вядзём адначасова. Мы будзем змагацца за вызваленне кожнага і кожнай. Вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсіяў – наша задача і прыярытэт».
عرض المزيد ...

ST_2024_09_19_1920x1080_TG.mp4

3 488
29
Святлана Ціханоўская: «33 гады таму Вярхоўны Савет афіцыйна зацвердзіў назву нашай краіны – Рэспубліка Беларусь. Разам з назвай краіны былі зацверджаныя і дзяржаўныя сімвалы: герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг, якія ўвасабляюць доўгі шлях беларусаў да свабоды і незалежнасці, імкненне да справядлівасці і права вызначаць уласны лёс. Сёння рэжым спрабуе адабраць у нас гэтыя сімвалы, забараніць іх як нешта чужое і варожае. Але ні ціск, ні гвалт, ні пагрозы не могуць сцерці беларускую культуру, гісторыю і ідэнтычнасць. І ніводная ўлада не здолее выкрасці нашае самавызначэнне: яно належыць не дзяржаве, а народу. Гэта частка нас саміх, і яе немагчыма сцерці. Я ўпэўненая: надыдзе дзень, калі бел-чырвона-белы сцяг ізноў будзе лунаць над нашай краінай як сімвал вольнай Беларусі. Жыве Беларусь!»
عرض المزيد ...
21 020
37
Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Вадзімам Кабанчуком у гэтую пятніцу, 20 верасня На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі і беларускамі разам са Святланай Ціханоўскай будзе ўдзельнічаць прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Вадзім Кабанчук. Вы можаце спытаць пра магчымасці дапамогі беларускім добраахвотнікам ва Украіне і пабудову сілавых структураў у Новай Беларусі. Размовы пройдуць у пятніцу, 20 верасня, з 13:00 да 14:30 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта для беларусаў і беларусак унутры краіны. Каб трапіць на размову са Святланай і Вадзімам, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
عرض المزيد ...
4 428
20
«Алімпіяда палітычнага сезона» – што гэта? Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі расказвае пра «палітычны сезон». Што гэта значыць, з чаго ён пачынаецца, а што – галоўная яго падзея – глядзіце ў відэа.

DK_2024_09_16_1920x1080_TG.mp4

3 957
6
Святлана Ціханоўская – да 1500 дзён пратэстаў «Сёння роўна 1500 дзён з таго моманту, калі мы зразумелі – нас вельмі шмат. Шмат тых, хто гатовы змагацца за свабоду і будучыню нашай Беларусі. Часам здаецца, што гэтыя 1500 дзён былі толькі пра боль, пакуты і страты. І сапраўды, гэта быў вельмі цяжкі для беларусаў час. Але мы знайшлі тое, што ўжо ніколі не страцім. Мы навучыліся быць разам і падтрымліваць адно аднаго. Мы даведаліся, што салідарнасць сапраўды ратуе. Мы ўбачылі, што менавіта разам мы здольныя зрабіць нашмат больш, чым калісьці здавалася. Кожны дзень нашага змагання – гэта дзень барацьбы за тых, хто цяпер у турмах. За тых, чые жыцці разбураныя, хто перажыў катаванні і цяпер вучыцца жыць нанова. За кожнай такой гісторыяй – лёсы, якія змяніліся назаўжды. Свабодная Беларусь жыве ў кожным, хто не застаўся абыякавым. У кожным, хто працягвае змагацца і ўнутры краіны, і за яе межамі. І самае галоўнае: вольная Беларусь жыве ў кожным нашым кроку на гэтым шляху да свабоды».
عرض المزيد ...

ST-TG.mp4

4 188
18
«Калі наступяць дэмакратычныя перамены і ніхто не будзе баяцца гаварыць адкрыта, беларусы вернуць сабе незалежнасць», – Святлана Ціханоўская – на Парламенцкай асамблеі НАТА Беларуская лідарка звярнулася да ўдзельнікаў Парламенцкай асамблеі НАТА ў Варшаве падчас панэлі, прысвечанай Беларусі і краінам Балтыйскага рэгіёна. Разам з кіраўніцай ўдзел у мерапрыемстве ўзяў і яе намеснік – . На чым Ціханоўская акцэнтавала ўвагу ў сваёй прамове? 📌 Стаўленне беларусаў да расійскай агрэсіі супраць Украіны: «Толькі 4% беларусаў падтрымліваюць ідэю ўдзелу беларускага войска ў вайне. Больш за 60% выступаюць супраць разгортвання ядзернай зброі. Менш за 5% падтрымліваюць ідэю аб'яднання з Расіяй». 📌 Перамены ў краіне: «Калі наступяць дэмакратычныя перамены і ніхто не будзе баяцца гаварыць адкрыта, беларусы вернуць сабе незалежнасць. І яны будуць шанаваць яе больш, чым раней». 📌 Цяперашняя сітуацыя ў Беларусі: «Тое, што адбываецца ў Беларусі, можна назваць паўзучай акупацыяй. Расія разбурае нашую нацыянальную ідэнтычнасць, культуру, мову. Яна ўсталёўвае кантроль над эканомікай, інфармацыйнай і ваеннай прасторай. Беларусь стала плацдармам для расійскай агрэсіі супраць Украіны, а расійскія беспілотнікі выкарыстоўваюць паветраную прастору Беларусі для нападаў на ўкраінскія гарады і забойства мірных жыхароў». 📌 Важнасць саюзнікаў: «На гэтым шляху нам патрэбныя саюзнікі, і многія з іх знаходзяцца ў гэтай зале. Мы не просім вас змагацца замест нас. Мы просім вас падтрымаць нашую барацьбу. Дапамагаючы беларускаму дэмакратычнаму руху, вы таксама дапамагаеце Украіне і закладваеце асновы будучай бяспечнай і мірнай Еўропы».
عرض المزيد ...
3 928
14
Святлана Ціханоўская: «Беларусы дэманструюць салідарнасць і самаарганізацыю ў дапамозе ахвярам паводкі» і дыяспары актыўна ўдзельнічаюць у дапамозе ахвярам паводкі, якая закранула шэраг краінаў Цэнтральнай Еўропы, у тым ліку Польшчу і Чэхію. У гэты цяжкі момант беларусы праяўляюць салідарнасць і падтрымку як унутры супольнасці, так і з пацярпелымі мясцовымі жыхарамі. «Дарагія беларусы, у чарговы раз вы дэманструеце салідарнасць і самаарганізацыю. Калі ў краінах, дзе вы жывяце, здараецца бяда – вы адразу рэагуеце і пачынаеце аказваць дапамогу, валанцёрыць, збіраць сродкі. Дзякуй за вашую чалавечнасць і эмпатыю. Калі ж бяда закранула вас асабіста, звяртайцеся да нас праз гарачую лінію, і мы будзем імкнуцца дапамагчы і адказаць на пытанні», – пракаментавала Святлана Ціханоўская.
عرض المزيد ...
3 747
14
Светлана Тихановская: «Неважно, как долго вы отсутствовали в стране – для режима нет срока давности» В Беларуси продолжаются задержания людей по возвращению на родину. С начала 2024 года, по данным правозащитного центра «Весна»,. В прошлом году более 200 таких случаев. Беларусская лидерка прокомментировала задержания беларусов, которые возвращаются домой из-за границы: «Сегодня режим зазывает нас домой различными способами. Создаёт комиссии по возвращению, обещает прощение всех «грехов». Но всё это сплошной обман: вам предлагают альтернативу, которой на самом деле нет. Всё закончится репрессиями, едва вы пересечёте границу. Дорогие мои, я не могу советовать вам, как поступать: у каждого из нас есть причины для возвращения домой. Но я искренне прошу беречь себя и очень серьёзно взвесить всё «за» и «против» перед поездкой в Беларусь. Если существуют опасения, что вы можете попасть под преследование, пожалуйста, не испытывайте судьбу. Не рискуйте собой и не поддавайтесь на уловки пропаганды».
عرض المزيد ...

ST_02_07_1920x1080_TG.mp4

4 596
31
Святлана Ціханоўская – пра вызваленне палітвязняў «Сёння мы дазналіся пра Я радуюся за кожную сям'ю, якая пасля такіх цяжкіх выпрабаванняў атрымае доўгачаканае шчасце быць разам. Я радуюся за кожнага дзіцяці, якога абдыме вызваленая маці, а так чаканы бацька прачытае казку на ноч. За кожнага, хто зможа пацалаваць свайго мужа ці жонку. Яшчэ нядаўна гэта было цяжка ўявіць, але ўжо мы бачым, што людзей вызваляюць з-за кратаў да заканчэння тэрміну. Гэта крокі ў правільным напрамку, і вызваленні павінны працягвацца. У той жа час праваабаронцы працягваюць атрымліваць інфармацыю пра новыя допыты, арышты, тэрміны і штрафы. З’яўляюцца новыя палітвязні. Рэжым кажа пра народнае адзінства, але пры гэтым падзяляе людзей на «сваіх» і «чужых» і працягвае біць «чужых», а часам і «сваіх» – каб іншыя баяліся. У Беларусі за кратамі знаходзяцца мінімум 120 чалавек, якія атрымалі тэрміны больш за 10 гадоў – толькі за тое, што мелі смеласць выказваць і абараняць сваю пазіцыю. Якое народнае адзінства, калі ўжо паўтара года Марыю Калеснікаву ці Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка ці Сяргея Ціханоўскага, а Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму не перадаюць лекі? А маму дваіх сыноў, Паліну Шарэнду-Панасюк, працягваюць катаваць у турме. Рэжым спрабуе стварыць ілюзію, нібыта вызваляе «злачынцаў». Але яны не ўчынялі ніякіх злачынстваў – толькі мелі смеласць мець свае перакананні. І пакуль хоць адзін чалавек застаецца за кратамі, мы працягнем рабіць усё, што магчыма, каб кожны выйшаў на волю і вярнуўся дадому».
عرض المزيد ...

IMG_2304.MP4

4 245
17
Аліна Коўшык пра хітрыкі, якія дапамогуць лягчэй перайсці на беларускую мову Мова – гэта не толькі сродак зносінаў, але і важная частка нашай культуры, ідэнтычнасці. Для многіх беларусаў вяртанне да роднай мовы можа здавацца складаным крокам. Аднак гэта важны крок у захаванні нашай нацыянальнай спадчыны. Прадстаўніца па Аліна Коўшык падзялілася простымі крокамі, каб павялічыць колькасць беларускай мовы ў нашым штодзённым жыцці: 👉🏻 Перавесці аплікацыі і праграмы на гаджэтах на беларускую мову. 👉🏻 Слухаць аўдыёкніжкі ці чытаць любімыя творы на беларускай мове. 👉🏻 Дадаваць беларускія словы, нават калі размаўляеце штодзень па-беларуску. Пра астатнія парады вы можаце даведацца ў відэа.
عرض المزيد ...

tg_koushyk_1.mp4

4 340
24
Навошта беларусам дэмакратыя? Меркаванні каманды Офіса У Міжнародны дзень дэмакратыі Святлана Ціханоўская і каманда Офіса дзеляцца сваімі разважаннямі пра тое, чаму дэмакратыя патрэбная беларусам. У картках – асабістыя думкі пра тое, што зменіцца, калі Беларусь стане дэмакратычнай дзяржавай.
4 389
11
Выдача візаў, пытанні легалізацыі і супрацоўніцтва падчас старшынства ў G7: Дзяніс Кучынскі з працоўным візітам у Італіі Падчас працоўнага візіту ў Італію дарадца па пытаннях дыпламатыі Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі сустрэўся з дарадцамі Прэм'ер-міністра, Міністэрства ўнутраных справаў, Кіраўніком кабінета міністэрства замежных справаў і парламентам краіны. Аднымі з галоўных тэмаў размоваў з палітыкамі стала ўмацаванне падтрымкі беларусаў і супрацоўніцтва Італіі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Акрамя таго, на сустрэчах дарадца ўздымаў наступныя пытанні: 📌 Павелічэнне выдачы візаў беларусам; 📌 Праца групы «За дэмакратычную Беларусь» у Італіі і план арганізаваць сустрэчу ў Рыме; 📌 Супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі падчас старшынства Італіі ў ; 📌 Легалізацыя беларусаў: Міністэрства ўнутраных справаў правядзе кансультацыі з беларускай дыяспарай; 📌 Намаганні па вызваленні палітвязняў, у тым ліку – абмеркавалі стан ; 📌 Прыцягненне да адказнасці памагатых рэжыму за злачынствы супраць правоў чалавека і ўдзел у ваенных дзеяннях ва Украіне; 📌 Непрызнанне вынікаў так званых выбараў 2025. Дзяніс Кучынскі адзначыў: «Я вельмі ўдзячны італьянскім калегам і сябрам дэмакратычнай Беларусі. Асабліва – за выдачу больш за 30 тысячаў візаў у мінулым годзе. Было важна пачуць, што Італія працягне падтрымліваць нашыя дэмакратычныя памкненні, а палітыка ў дачыненні да рэжыму застанецца нязменнай. Асобная падзяка дыяспары, у прыватнасці – кіраўніцы Юліі Юхно за дапамогу ў пытаннях легалізацыі і падтрымку беларусаў Італіі».
عرض المزيد ...
3 973
15
Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з намеснікам дзяржсакратара ЗША Куртам Кэмпбелам у Вільні Дэмакратычная лідарка падзякавала ЗША за падтрымку і салідарнасць. Намеснік дзяржсакратара падкрэсліў, што ЗША працягнуць падтрымку беларускага народа і дэмакратычнай супольнасці. Падчас сустрэчы абмеркавалі: 📌 Ваенна-палітычную сітуацыю ўнутры краіны: выкарыстанне Расіяй беларускай паветранай прасторы для ваенных аперацый супраць Украіны, пастаўкі рэжымам узбраення для расійскай арміі. Ціханоўская падкрэсліла, што беларускае грамадства супраць вайны. 📌 Намаганні па вызваленні палітзняволеных і магчымыя крокі міжнароднай супольнасці і ЗША для іх вызвалення і спынення рэпрэсій. 📌 Непрызнанне «выбараў» 2025 года: Ціханоўская адзначыла, што выбары не будуць празрыстыя, свабодныя і справядлівыя, і не могуць быць прызнаныя міжнароднай супольнасцю. 📌 Працяг Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША»: дамовіліся працягваць працу па некалькіх напрамках (палітзняволеныя, медыя, нацыянальная ідэнтычнасць, абарона правоў чалавека і інш.) і правесці наступную сустрэчу ў найбліжэйшыя месяцы. 📌 Прызначэнне спецпасланніка ЗША па Беларусі: Ціханоўская падкрэсліла, што такое прызначэнне паспрыяе лепшай каардынацыі паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і ЗША. 📌 Павелічэнне падтрымкі грамадзянскай супольнасці і незалежным медыям. Кіраўніца Кабінета прапанавала працягнуць і павялічыць праграмы падтрымкі для незалежных арганізацый і ініцыятыў, а таксама рэпрэсаваных. 📌 Санкцыі ў дачыненні да рэжыму: неабходна працягваць санкцыйны ціск на арганізацыі і фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць рэпрэсіі і саўдзельнічаюць у вайне. 📌 Супольныя захады падчас сесіі Генасамблеі ААН, а таксама ў межах АБСЕ. Святлана Ціханоўская: «Злучаныя Штаты Амерыкі – наш ключавы саюзнік і партнёр. Мы дамовіліся аб’яднаць нашыя намаганні дзеля вызвалення палітвязняў і дэмакратычных перамен у нашай краіне. Я падзякавала за няспынную дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя і ўсебаковую падтрымку з боку амерыканскіх дыпламатаў. Я адзначыла важнасць адрознівання рэжыму і беларусаў, Беларусі і Расіі. Падкрэсліла, што нельга дапусціць, каб наша краіна стала “суцяшальным прызам” для Пуціна па выніках вайны. Мы працягнем Стратэгічны дыялог з ЗША і правядзём, спадзяюся, наступную сустрэчу на высокім узроўні ўжо ў гэтым годзе».
عرض المزيد ...
3 622
17
Святлана Ціханоўская: «Аднаўленне справядлівасці – гэта не проста патрэба, гэта наш адзіны шлях назад да дэмакратыі» Беларуская лідарка выступіла на адкрыцці міжнароднай канферэнцыі «Адказнасць за злачынствы і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі». У сваёй прамове Ціханоўская падкрэсліла важнасць міжнароднай падтрымкі і прыцягнення да адказнасці вінаватых у рэпрэсіях супраць беларускага народа. Асобную ўвагу лідарка звярнула на вар’яцкія прысуды, якія атрымліваюць звычайныя грамадзяне за пастаўлены «лайк» ці фота ў сацсетках: 📌 «Такія прысуды, як два гады турмы за размяшчэнне карыкатуры на дыктатара, самі па сабе з'яўляюцца карыкатурай на правасуддзе. Але мы павінны ставіцца да іх вельмі сур'ёзна, таму што ў турмах яны разбураюць чалавечыя жыцці». 📌 «Беспакаранасць параджае пачвар. Усе злачынцы павінны зразумець: ім не атрымаецца пазбегнуць правасуддзя». 📌 «Вызваленне ўсіх палітзняволеных застаецца нашым прыярытэтам. Мы павінны працягваць міжнародны ціск датуль, пакуль кожны з іх не апынецца на волі. Аднаўленне справядлівасці – гэта не проста патрэба, гэта наш адзіны шлях назад да дэмакратыі». 📌 «Нельга забываць пра міжнародныя злачынствы рэжыму: захоп самалёта, міграцыйны крызіс, дэпартацыя ўкраінскіх дзяцей, не кажучы ўжо пра саўдзел Лукашэнкі ў вайне. Ніхто не быў прыцягнуты да адказнасці за гэта. Таму мы павінны выкарыстоўваць даступныя цяпер інструменты: персанальныя санкцыі, універсальную юрысдыкцыю і міжнародныя суды». У мерапрыемстве бяруць удзел як прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў і праваабарончых арганізацый, так і прадстаўнікі Міністэрства замежных справаў, Генеральнай пракуратуры, Міністэрства юстыцыі Літвы і дэпутаты Еўрапарламента.
عرض المزيد ...

конфа_видео.mp4

3 542
16
Спіс арганізацый, якія дапамагаюць былым палітзняволеным Больш за 1500 людзей перажылі палітычна матываванае зняволенне і выйшлі з турмаў. Пасля вяртання да жыцця яны сутыкаюцца з мноствам цяжкасцяў. Аднавіцца пасля гвалту і стрэсу дапамагаюць карысныя ініцыятывы. Каманда Офіса прыводзіць іх спіс, каб палегчыць пошук: 📌 Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» – гэта чатыры арганізацыі па дапамозе рэпрэсаваным: , , , . Кантакт для сувязі: . 📌 «Вольныя». Ініцыятыва дапамогі былым палітвязням у адаптацыі і рэсацыялізаціі. Атрымаць дапамогу можна праз . 📌 «еЗдоровье». Праект дапамагае дыстанцыйна і бяспечна атрымаць кансультацыю тым, хто адчувае недахоп медыцынскай дапамогі з-за палітычнай і эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне. Чат-бот для сувязі ў Telegram: . 📌«Адно Акно» дапамагае бясплатна і канфідэнцыяльна атрымаць інфармацыю пра падтрымку пасля рэпрэсій у Беларусі ў краіне вашага знаходжання. Для сувязі: чат-бот у Telegram. 📌 Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы дапамагае былым палітзняволеным з пытаннямі легалізацыі і адаптацыі ў Чэхіі, звязвае з чэшскімі няўрадавымі арганізацыямі, дзе рэпрэсаваныя могуць атрымаць першасныя фінансавую і псіхалагічную падтрымку. Мэйл для сувязі: . У крызісных сітуацыях: (Signal, Telegram). 📌 «Вясна». Праваабарончая арганізацыя фіксуе парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і аказвае дапамогу ахвярам палітычна матываванага пераследу, у тым ліку – кансультацыйную. Для кансультацыі або паведамлення пра парушэнні: . Для юрыдычнай дапамогі: . 📌 Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў. Калі хочаце паведаміць пра выпадкі парушэнняў правоў чалавека, у тым ліку катаванняў у дачыненні да вас або знаёмых вам людзей, можна звярнуцца сюды: . Больш падрабязную інфармацыю шукайце на сайце. Падзяліцеся гэтай інфармацыяй, калі для вас бяспечна, з тымі, каму яна будзе карыснай.
عرض المزيد ...
4 379
54
Чым займаецца юрыдычны аддзел Офіса Святланы Ціханоўскай? Справа Андрэя Гнёта, канцэпцыя кампенсацыі шкоды пацярпелым ад рэжыму, легалізацыя беларусаў за мяжой – і яшчэ шмат карысных справаў, якія робяць юрысты кожны дзень. Больш падрабязна глядзіце ў відэа!

%237.mp4

4 223
13
Падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» Каардынацыйная рада, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Офіс Святланы Ціханоўскай падпісалі пратакол узаемадзеяння. У дакуменце быў замацаваны статус Нацыянальнай лідаркі, што выклікала актыўныя абмеркаванні ў медыя і публічнай прасторы. Святлана Ціханоўская выбрала самыя вострыя і распаўсюджаныя пытанні і дала на іх грунтоўныя адказы.
4 914
38
Офіс Святланы Ціханоўскай — пра справу Андрэя Гнёта «Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай вітае пастанову Апеляцыйнага суда Сербіі аб адмене экстрадыцыі Андрэя Гнёта. Аднак мы хочам адзначыць: адмена экстрадыцыі – не кропка ў гэтай справе. Дэмакратычныя сілы, праваабаронцы і міжнародныя партнёры працягнуць змагацца за свабоду Андрэя. Мы будзем пільна сачыць за ходам справы і дапамагаць яму давесці сваю пазіцыю да суда. Спадзяёмся, што неўзабаве Андрэй будзе цалкам вызвалены».
4 762
15
Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Генадзем Манько ў гэтую пятніцу, 13 верасня  На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай будзе ўдзельнічаць кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько. Вы можаце спытаць пра беларуска-ўкраінскія адносіны і перспектывы іх развіцця. Размовы пройдуць у пятніцу, 13 верасня, з 13:00 да 14:00 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны. Каб трапіць на размову са Святланай  і Генадзем, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы. 
عرض المزيد ...
4 184
12
Святлана Ціханоўская наведала беларускі праваслаўны прыход у Вільні пасля нападу Беларуская лідарка сустрэлася са святарамі і вернікамі беларускага праваслаўнага прыхода ў Вільні. Падчас сустрэчы ёй правялі экскурсію па царкве, распавялі гісторыю прыхода і яго місію: працаваць з беларусамі па ўсяму свету, у тым ліку з тымі, хто знаходзіцца ўнутры краіны. Да сустрэчы таксама далучылася МЗС Літвы ў асобе Асты Андрыяускене, амбасадаркі па асаблівых даручэннях, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу. На пачатку верасня на царкву і абстралялі вокны з пнеўматычнай зброі. Падчас размовы з беларускай лідаркай святар Аляксандр Кухта падкрэсліў, што такія дзеянні парушаюць усе існуючыя міжнародныя законы: «Зразумела, што ў нас не вайна, але тое, што нельга рабіць падчас вайны па Жэнеўскай канвенцыі, у мірны час рабіць увогуле недапушчальна». Святлана Ціханоўская адзначыла: «На жаль, нагода візіту не вельмі добрая, але насуперак намаганням рэжыму, такія рэчы толькі натхняюць і аб’ядноўваць людзей. Ведаеце, гэты напад нагадаў мне часы, калі АМАП блакаваў дзверы ў Чырвоным Касцёле ў Мінску. І вось цяпер у Вільні, у розных месцах, дзе працуюць і робяць сваю справу беларусы, рэжым намагаецца пакінуць след гвалту і нянавісці. Але ж, мне вельмі прыемна было пазнаёміцца з прыходам і даведацца больш пра яго гісторыю. Святар Аляксандр сказаў вельмі грунтоўную рэч, якая мне адгукнулася: «Вы можаце заставацца праваслаўнымі, ні на крок не здрадзіць сабе і сваёй веры, вы можаце не быць звязанымі з тым гвалтам, які адбываецца ў Беларусі».
عرض المزيد ...

IMG_0168.MP4

IMG_0172.MOV

IMG_0170.MP4

4 032
23
Святлана Ціханоўская: «Мая мэта – размаўляць з усімі, спрабаваць знайсці нейкі кансэнсус» Святлана Ціханоўская для канала Дзмітрыя Гардона, дзе падзялілася думкай, чаму беларусам і ўкраінцам трэба казаць пра свой боль і падтрымліваць адно аднаго, а таксама падкрэсліла: дэмакратычныя сілы – гэта большасць беларусаў. Прыводзім цікавыя моманты з размовы: 📌 «Я належу да тых людзей, хто за мірнае вырашэнне сітуацыі. Усе хочуць свабодную Беларусь, каб палітвязні былі вызваленыя, а вінаватыя ў злачынствах пакараныя. Мэта ва ўсіх адна. Метады могуць адрознівацца. Мая мэта – размаўляць з усімі, спрабаваць знайсці нейкі кансэнсус. Я ганаруся беларусамі, якія ўжо чатыры гады згуртавана працягваюць працаваць». 📌 «Дэмакратычныя сілы – гэта не апазіцыя. Гэта большасць беларусаў. Мы выбудавалі альтэрнатыўныя структуры. Усе ініцыятывы працуюць і раяцца адна з адной, а дэмакратычнае грамадства каардынуецца». 📌 «Я вельмі спадзяюся, што ўсё ж такі ёсць магчымасць данесці ў турмы інфармацыю, што барацьба працягваецца. Што вызваленне палітвязняў – гэта прыярытэт. І мы шукаем усе магчымыя спосабы, каб вызваліць максімальную колькасць людзей». 📌 «Цяпер той момант, калі мы ўсе змагаемся супраць сусветнага зла, і не час параўноўваць, каму больш балюча. У нас людзі гінуць у турмах, у вас – на вайне. Нам неабходная падтрымка адно аднаго».
عرض المزيد ...

tt_govorit_na_tg_2.mp4

4 566
21
Святлана Ціханоўская наведала беларускую краму A2 print у Вільні Беларуская лідарка завітала ў краму дзе пабачылася з сузаснавальніцай праекта, былой палітзняволенай Алесяй Буневіч і яе партнёркамі. Яны падзяліліся гісторыяй стварэння крамы, расказалі, як працавалі падчас зняволення Алесі і змаглі не толькі захаваць, але і развіць бізнес. Сёлета крама пачала супрацоўніцтва з былым добраахвотнікам Аляксандрам Клачко, які вырабляе прадукцыю пад уласным брэндам «Кусь». Аляксандр прадставіў Святлане свае вырабы, частка сродкаў ад продажу якіх будзе накіраваная на дапамогу былым добраахвотнікам. Алеся Буневіч, у сваю чаргу, падзялілася асабістым досведам: распавяла пра цяжкасці жыцця жанчын у зняволенні і паказала ружовы халат, які выдаецца ў жаночай калоніі. Лідарка выказала падзяку ўсім, хто працягвае працаваць над захаваннем беларускай культуры, падтрымлівае палітвязняў і добраахвотнікаў ва Украіне. Святлана Ціханоўская: «Вельмі ўтульна ў вас, і шмат прыгожых вырабаў. Хачу пажадаць вашаму праекту поспехаў. Так важна паказваць, што быць беларусам і змагацца за вольную Беларусь – гэта не толькі годна, але яшчэ і модна!»
عرض المزيد ...

IMG_0145.MOV

IMG_0144.MOV

IMG_0146.MOV

IMG_0143.MOV

4 168
18
Святлана Ціханоўская – пра 550 дзён Сяргея Ціханоўскага ў рэжыме інкамунікада «550 дзён без навінаў ад Сяргея. 550 дзён я не ведаю, ці бачыць ён лісты з малюнкамі ад Агніі і Карнея, якія штодня чакаюць тату. Гэты доўгі час без вестак ад яго цягнецца, як адзін бясконцы і балючы дзень. Рэжым інкамунікада – нясцерпны цяжар для кожнага, хто чакае хоць аднаго радка з-за кратаў ад блізкага чалавека. І немагчыма нават уявіць, што адчуваюць палітвязні, калі рэжым спрабуе зламаць іх, пакідаючы без сувязі нават з самымі блізкімі. Рэжым інкамунікада – гэта не проста адсутнасць сувязі. Гэта жорсткі спосаб катавання. Ад гэтага маўчання кожны дзень напаўняецца невядомасцю і трывогай. Але ў хвіліны разгубленасці я ўспамінаю, як Сяргей заўсёды натхняў мяне сваёй мужнасцю і сілай. Час ад часу людзі, якія бачылі яго ў турме, расказваюць пра Сяргея, і кажуць: нават у няволі ён захоўвае сваю непахіснасць, і гэта дае мне сілы рухацца далей. Мае дарагія! Кожны ліст, кожная паштоўка для нашых палітвязняў – гэта не проста словы на паперы. Гэта наш спосаб паказаць, што мы побач і вельмі чакаем іх на волі. Пішыце тым, хто ў ізаляцыі, дапамагайце іх сем'ям, калі для вас гэта бяспечна. Кожнае слова сапраўды можа падтрымаць, нават калі здаецца, што яго ніхто не прачытае».
عرض المزيد ...
7 412
17
Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава распавяла пра стыпендыі, на якія могуць падавацца беларускія студэнты Нягледзячы на цяжкасці ў пошуку стыпендый, для беларусаў ёсць некалькі даступных спосабаў, якія дапамогуць атрымаць адукацыю ў Еўропе: 📌 і – гэта базы, якія збіраюць інфармацыю пра стыпендыі з усяго свету. 📌 – прапануе стыпендыі для навучання ў еўрапейскіх універсітэтах. 📌 – магчымасць для тых, хто плануе навучацца ў Германіі. 📌 – спецыяльна арыентаваны на студэнтаў з краін, якія развіваюцца, у тым ліку і Беларусі. Другі спосаб – гэта вэб-сайты саміх універсітэтаў: 📌 і ўніверсітэты прапануюць стыпендыі для беларускіх студэнтаў. 📌 і ўніверсітэты маюць магчымасці для міжнародных студэнтаў. 📌 таксама прапануе стыпендыі для беларусаў. Ёсць шмат міжнародных праграм, якія прапануюць стыпендыі для навучання ў Еўропе: 📌 Праграма 📌 Стыпендыі і 📌 Еўропа адчыненая для беларускіх студэнтаў. Не забывайце правяраць усе патрабаванні і тэрміны, каб не прапусціць свой шанец. Поспехаў вам!
عرض المزيد ...

MV_2024_08_27_1920x1080_TG.mp4

5 534
68
«Як і 500 гадоў таму, праўда і справядлівасць на нашым баку», – Святлана Ціханоўская да Дня вайсковай славы «Сёння мы адзначаем Дзень беларускай вайсковай славы – дзень, калі наш народ здабыў адну з найслаўнейшых перамогаў у сваёй гісторыі. У 1514 годзе ў Аршанскай бітве нашыя продкі здолелі на доўгі час спыніць тыя ж самыя захопніцкія амбіцыі Расійскай дзяржавы, з якімі сучасны свет змагаецца сёння. Менавіта Аршанская бітва дапамагае памятаць істотную рэч: нават калі сілы няроўныя, дух і праўда на баку тых, хто змагаецца за справядлівасць. Сёння, як і тады, Беларусь сутыкаецца з пагрозай страціць незалежнасць. Але дастаткова пагартаць падручнікі нашай гісторыі, каб упэўніцца: народ заўсёды зможа даць адпор агрэсару, бо цэніць свабоду і ведае, якой цаной яна нам дасталася. Памятаць гісторыю неабходна, але ў нас ёсць і сучасныя героі: смелыя мужчыны і жанчыны, якія ваююць на франтах Украіны за свабоду не толькі гэтай краіны, але і за незалежнасць нашай Беларусі. Яны працягваюць справу тых, хто адстойваў нашую зямлю пяць стагоддзяў таму – змагаюцца з тым жа агрэсарам, што і нашыя продкі. Мэты ў гэтага агрэсара не змяніліся: захапіць нашую зямлю, знішчыць нашую мову, культуру і права жыць так, як мы самі хочам. Ён, як і 500 гадоў таму, забівае безабаронных, выпальвае ўсё да асновы. Я веру, што дух нашых продкаў жыве ў кожным з нас. І менавіта сёння кожны з нас можа рабіць унёсак у гэтую барацьбу – праз выхаванне дзяцей, вывучэнне мовы, дапамогу вайскоўцам ва Украіне. Памятайце: як і 500 гадоў таму, праўда і справядлівасць на нашым баку. Таму мы абавязкова пераможам. Жыве Беларусь!»
عرض المزيد ...
17 722
45
План дзеянняў на 2025 год, падтрымка добраахвотнікаў і беларусаў: пра што Святлана Ціханоўская размаўляла з былымі палітзняволенымі? Беларуская лідарка сустрэлася з групай былых палітвязняў у Офісе ў Вільне. Некаторыя ўдзельнікі толькі нядаўна выехалі з Беларусі і падзяліліся актуальнымi асабістымі гісторыямі: пра зняволенне і вызваленне, атмасферу ўнутры краіны, пра тое, як людзі там сябе адчуваюць. Важнай часткай размовы сталi пытаннi, якiя беларусы найчасцей адрасуюць дэмакратычным сiлам. Вось, што цiкавiла суразмоўцаў Цiханоўскай: 📎 план дзеянняў дэмакратычных сілаў падчас выбараў 2025; 📎 падтрымка сілавога блоку і беларускіх дабраахвотнікаў; 📎 сацыяльная падтрымка найбольш уразлівых груп беларускага грамадства; 📎 прыцягненне да адказнасці чыноўнікаў, сілавікоў і вайскоўцаў рэжыму; 📎 камунікацыя Офіса і дэмакратычных сілаў з беларусамі, якія знаходзяцца як унутры краіны, так і за яе межамі; 📎 магчымасці працаўладкавання і адукацыйныя праграмы за мяжой. Святлана Ціханоўская: «Вельмі ўдзячная кожнаму, хто знайшоў час і далучыўся да сустрэчы. Мяне захапляе, як людзі, што прайшлі праз рэпрэссіі, не толькі не губляюць надзеі, але і захоўваюць у сабе ўнутраную сілу і цеплыню. Я ўражана ўсімі гісторыямі і ідэямі, якімі былыя палітвязні са мной падзяліліся. Нам вельмі важна заставацца разам і сумесна працаваць – і такія сустрэчы дапамагаюць лепш зразумець, што хвалюе людзей як унутры краіны, так і за яе межамі».
عرض المزيد ...
4 862
40
Святлана Ціханоўская: «Я хачу вярнуцца дадому, я не хачу быць эмігрантам на ўсё жыццё» У інтэрв'ю беларуская лідарка падкрэсліла важнасць вызвалення беларускіх палітвязняў і падтрымкі беларусаў у замежжы, а таксама адзначыла: змяніць сітуацыю ў Беларусі змогуць людзі, а не санкцыі. Асноўнае з размовы: 📌«Я хачу вярнуцца дадому, я не хачу быць эмігрантам на ўсё жыццё. Калі я выматаная, я заўсёды стаўлю сябе на месца тых, хто цяпер сядзіць у турмах, напрыклад, на месца Анджэя Пачобута або на месца майго мужа. Гэтыя людзі, нашыя блізкія, сваякі, сябры залежаць ад нас. Мы для іх адзіная надзея. Вызваленне нашых грамадзян, вядома, з'яўляецца для нас галоўным прыярытэтам». 📌«Сітуацыю ў Беларусі зменяць не санкцыі, а людзі. Таму мы павінны падтрымліваць энергію тых, хто цяпер знаходзяцца ў эміграцыі. Яны павінны адчуваць сябе дастаткова камфортна, каб працягваць сваю барацьбу». 📌«Тое, што цяпер робіць Польшча – выдатна, таму што яна аказвае ціск на рэжым Лукашэнкі і адначасова падтрымлівае беларусаў. Польшча можа быць прыкладам для іншых, як ставіцца да Беларусі, як адрозніваць беларускі рэжым і беларускі народ. Польшча ясна дэманструе, што павінен быць пакараны рэжым, а не грамадзяне». 📌«Трэба разумець, што Белсат – гэта не проста звычайны тэлеканал. Рэжым так ненавідзіць Белсат, бо ён вельмі ўплывовы ў Беларусі. Я ў кантакце з польскімі ўладамі з нагоды Белсата, і мы спрабуем знайсці найлепшае рашэнне не толькі для беларусаў, але і для Польшчы».
عرض المزيد ...
4 971
20
Далучайцеся да асабістых размоваў сёння ў 13:00 па Мінску Сёння ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай возьме ўдзел Вы зможаце абмеркаваць з Леанідам праблемы юрыдычнага кшталту – і даведацца пра асаблівасці працы і выклікі, з якімі сутыкаюцца юрысты Офіса. 📆 Размовы пройдуць сёння з 13:00 да 15:00 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны. Каб трапіць на размову са Святланай і Леанідам, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы
عرض المزيد ...
4 804
7
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі ў шэлтары Святлана Ціханоўская наведала шэлтар «Замак» беларускай арганізацыі ў Вільні. Падчас сустрэчы для беларускай лідаркі правялі экскурсію па шэлтару. Гэтае месца стала домам для беларусаў і беларусак, што вымушана з’ехалі з краіны па палітычных матывах. Галоўнай падзеяй вечара стала шчырая размова Святланы Ціханоўскай з жыхарамі «Замка». Вось што абмеркавалі: 📎 як ментары ствараюць сямейную атмасферу, атачаюць людзей падтрымкай, дапамагаюць вяртацца да жыцця ў новай краіне. Важна адзначыць, што ўсе ментары шэлтара – валанцёры. 📎 пытанні і запыты, з якімі беларусы і беларускі могуць звярнуцца да Офіса. 📎 спосабы падтрымкі і метады вызвалення палітзняволеных. 📎 пытанні юрыдычнай легалізацыі ў Літве, а таксама бяспечнага пражывання нашых грамадзян у гэтай краіне. Святлана Ціханоўская: «Я добра разумею, як багата вы робіце для беларусаў і беларусак – і цешуся гэтай працай. Асабліва прыемна была адчуць атмасферу сяброўскага цяпла і ўтульнасці, што пануе ў шэлтары. Усім беларусам за мяжой гэтага так не хапае! Дзякуй кіраўніцы «Дапамогі» Наталлі Калегавай за адданасць справе і веру ў людзей. Тут сапраўды адчуваеш – «беларус беларусу беларус!» У суботу, 7 верасня, «Дапамога» святкуе Дзень Народзінаў і запрашае далучыцца ўсіх жадаючых.
عرض المزيد ...

4 (1).mp4

Без названия.mp4

1 (3).mp4

4 234
19
Офіс Святланы Ціханоўскай – пра новыя акты вандалізму ў Вільні Мы рашуча асуджаем ў Вільні, накіраваную супраць . Абстрэлы вокнаў , разбітыя шыбы Цэнтра беларускай культуры, абразлівыя надпісы каля – гэта агрэсіўная акцыя з мэтай запалохаць свабодалюбных беларусаў і беларусак, якія знайшлі прытулак у Літве. Такія дзеянні, відавочна, накіраваныя на тое, каб пасеяць варожасць паміж беларусамі і літоўцамі. Мы ўпэўненыя: за гэтым стаіць рэжым Лукашэнкі, ў беларускім грамадстве і ў суседніх краінах. Заклікаем літоўскія ўлады правесці грунтоўнае расследаванне гэтых нападаў – і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. А беларусам і беларускам у выгнанні раім быць пільнымі, дбаць пра бяспеку і падтрымліваць адно аднаго.
عرض المزيد ...
4 775
22
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы ў гэтую пятніцу, 6 верасня На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай возьме ўдзел . Вы зможаце абмеркаваць з Леанідам праблемы юрыдычнага кшталту – і даведацца пра асаблівасці працы і выклікі, з якімі сутыкаюцца юрысты Офіса. Размовы пройдуць у пятніцу, 6 верасня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта для беларусаў і беларусак унутры краіны. Каб трапіць на размову са Святланай і Леанідам, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
عرض المزيد ...

IMG_2191 (1).mp4

4 819
19
Святлана Ціханоўская: «Кожны раз, калі я чытаю пра ціск на жанчын у беларускіх калоніях, не магу стрымаць слёз. І сёння ўвесь дзень маё сэрца не на месцы, бо даведалася пра палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк. Яна пакутуе на хранічны панкрэатыт – захворванне, што патрабуе сталага медыцынскага нагляду і строгай дыеты. Замест гэтага Паліне – матулі двух дзетак – не аказваюць медычную дапамогу і ўтрымліваюць у жудасных умовах, што ставіць яе жыццё пад рэальную пагрозу. Гэтак жа бязлітасна рэжым катуе і Машу Калеснікаву. Праз фізічныя і псіхалагічныя здзекі ў калоніі яна схуднела да 45 кг пры росце 1,75 м. Спецыяльная дыета для яе – жыццёвая неабходнасць, бо турэмная ежа раўназначна смяротнаму прысуду для Машы. Тады як ізаляцыяй і адсутнасцю сувязі не толькі са знешнім светам, але нават з самымі блізкімі, рэжым яшчэ больш пагаршае яе і без таго крытычны стан. Эмацыйны і фізічны боль кожны дзень – тое, праз што праходзяць усе нашыя палітвязынкі. І гэта не асабістая трагедыя, а боль усёй Беларусі. На жаль, мы не можам зараз зняць гэты боль, але ў нашых сілах яго аблегчыць. Прашу вас: працягвайце пісаць лісты, падтрымліваць сем’і палітвязняў і дапамагаць усімі магчымымі спосабамі, каб хоць крышачку палепшыць сітуацыю. Я ўпэўненая: нашыя высілкі – не прападуць дарма».
عرض المزيد ...
4 735
15
Генеральная прокуратура Армении сняла ограничения на передвижение Дианы Моисеенко Советник по правовым вопросам офиса Светланы Тихановской сообщил: получила официальное заявление от Генеральной прокуратуры Армении. В тексте фиксируется отсутствие правовых оснований для ограничений беларуски при пересечениях границы. Этот документ также был направлен в МВД Армении. Теперь остается дождаться подтверждения от представителей армянского МВД – и Диана сможет покинуть Армению. Ранее юридическая команда Офиса представила сведения, которые свидетельствуют о политически мотивированном преследовании Дианы режимом Лукашенко за мирную реализацию своих прав. Армянская Генеральная прокуратура сняла все ограничения на передвижение девушки, несмотря на нахождение Моисеенко в розыске по запросу беларуского режима. Генеральная прокуратура Армении также сообщила, что обвинения против Дианы не считаются уголовно наказуемыми по местному законодательству. Юридическая команда Офиса также продолжает свою работу и других граждан Беларуси, задержанных по политическим мотивам. ❗️Вместе с тем, мы напоминаем: существуют риски быть задержанным в некоторых странах по политическим мотивам из-за объявления беларусов в розыск. Берегите себя.
عرض المزيد ...
4 680
20
Святлана Ціханоўская: «Сёння стала вядома пра . Многія з іх – бацькі непаўналетніх дзяцей. Я з велізарнай радасцю думаю пра тое, што дзеткі змогуць нарэшце абняць сваіх бацькоў, і сем'і ўз'яднаюцца пасля такога балючага расстання. Наперадзе яшчэ доўгі шлях: самае важнае – гэта вызваленне ўсіх палітвязняў. За кожным імем – зламаныя жыцці. За кожным тэрмінам – сем'і, якія чакаюць роднага чалавека дамоў. Пакуль людзі яшчэ застаюцца за кратамі, нам трэба працягваць змагацца за іх свабоду і тых, хто чакае вяртання сваіх блізкіх».
عرض المزيد ...
5 219
23
Святлана Ціханоўская – да Дня народзінаў Максіма Знака «4 верасня – Дзень народзінаў Максіма Знака. І ён зноў святкуе яго не разам з сям’ёй і роднымі, і не за святочным сталом з сябрамі і гітарай, а ў бесчалавечных умовах турмы. Максім заўсёды здзіўляў мяне здольнасцю аб’ядноўваць у сабе мяккасць і душэўнасць з нязломнасцю характару і ўнутранай сілай. Ён здольны слухаць і спачуваць, і пры гэтым заставацца цвёрдым і прынцыповым. Падчас сумеснай працы ў яго словах я чула непахіснасць і глыбокую ўпэўненасць у правільнасці абранага шляху. Ведаеце, Максім – таленавіты музыка з адданым Беларуссю сэрцам. І ў 2020 годзе ён напісаў песню, у якой гучаць словы: «Быць сабою. Што можа быць прасцей? Жыць з любоўю і павагай да людзей Болей не хлусіць, не баяцца Ніколі! Ніколі! Ніколі! Болей ніколі не пазбаўляцца Годнасці ды волі!» Кожны дзень, нават за кратамі, ён прытрымліваецца гэтых правілаў жыцця. Я не ведаю, ці ўбачыць ён хоць адзін ліст, ці ўсе іх падзяруць у яго на вачах, як . Але нягледзячы на жорсткасць турэмных цэнзараў і імавернасць таго, што вашыя словы не прачытаюць – працягвайце . Гэта тая адчувальная падтрымка, якая не дае забыцца пра тое, што на волі іх вельмі чакаюць».
عرض المزيد ...
4 851
20
Стыпендыі ў Чэхіі: магчымасці для беларусаў і беларусак Нядаўна каманда Офіса і стажыровак для беларускіх студэнтаў па ўсім свеце. Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе далучыўся да ініцыятывы – і склаў дадатковы спіс стыпендый, якія дазволяць навучацца менавіта ў Чэхіі. Калі вы студэнт або студэнтка, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў за грамадска-палітычную пазіцыю, ёсць некалькі магчымасцей атрымаць фінансавую падтрымку. Чэхія працягвае стыпендыяльную падтрымку беларускага студэнцтва ў выглядзе наступных праграм: 📌 Стыпендыя імя Вацлава Гаўла на яе могуць прэтэндаваць студэнты і студэнткі якія былі нейкім чынам рэпрэсаваныя праз грамадска-палітычную пазіцыю. Таксама можна наўпрост звярнуцца ў вучэбны аддзел (studijní oddělení): звычайна менавіта яны прымаюць заяўкі на стыпендыю і перанакіроўваюць далей. 📌 Стыпендыя ад Міністэрства адукацыі з Фонду «Ф» – па інфармацыі на сайце Мінадукацыі, заяўкі на 2024 год прымаліся да 15 траўня. Аднак варта паспрабаваць падацца па-за вызначаным тэрмінам (такія кейсы можа разгледзець універсітэт у прыватным парадку) ці ўжо ў наступным годзе. 📌 Стыпендыя з асаблівых прычынаў – асаблівы тып фінансавай падтрымкі, якую могуць рэалізоўваць як самі ўніверсітэты, так і Мінадукацыі. Рэалістычней яе атрымаць на ўзроўні ўніверсітэта. З абгрунтаваннем (23.34, цяжкое фінансавае становішча) трэба зноў жа звяртацца ў вучэбныя аддзелы ВНУ. Калі ў вас з’явяцца пытанні, звяртайцеся ў Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі: czechia.office@tsikhanouskaya.org.
عرض المزيد ...
4 882
25
Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала новую старонку на сайце, дзе размешчаныя магчымыя спосабы дапамагчы палітвязням і іх сем'ям Больш за 1400 беларусаў цяпер знаходзяцца за кратамі, і кожны дзень іх няволі — гэта страчаны кавалак жыцця, ахвяраваны за свабодную Беларусь. На старонцы пра палітвязняў можна знайсці неабходную інфармацыю для дапамогі: 📌 Факты і лічбы. На старонцы можна ўбачыць інфармацыю пра рэпрэсіі ў Беларусі, агульныя дадзеныя і аналіз. 📌 Напрамкі працы Офіса па пытанні палітвязняў. 📌 Як дапамагчы? Спіс магчымых дзеянняў, якія вы можаце зрабіць для дапамогі палітвязням.  📌 Ініцыятывы і арганізацыі, што дапамагаюць. На сайце сабраныя бяспечныя кантакты для сувязі.  «Нават самая невялікая падтрымка мае вялікае значэнне, таму пішыце лісты палітвязням, дасылайце пасылкі і рабіце данаты, калі гэта бяспечна для вас. Вашая дапамога — гэта іх надзея вярнуцца дадому», — Святлана Ціханоўская. Калі вы хочаце дадаць на гэтую старонку інфармацыю пра ініцыятыву дапамогі палітзняволеным, напішыце нам у Telegram-бот ці на пошту askoffice@tsikhanouskaya.org.
عرض المزيد ...

ST_2024_08_30_1920x1080_TG.mp4

5 148
25
ТОП-5 культурніцкіх падзей на пачатку восені на думку Офіса Святланы Ціханоўскай Мы памятаем, як вам спадабаўся пра культурніцкія падзеі, што ладзілі беларусы летам. Каманда Офіса вырашыла зрабіць з гэтага традыцыю і сабрала цікавыя мерапрыемствы па ўсім свеце якія адбудуцца ў верасні. 1️⃣ Фотавыстава «BETONIUM» Кацярыны Кузьмічовай (2–15.09, 4 верасня – урачыстае адкрыццё а 19:00 / Уроцлаў, Галерэя сучаснага мастацтва MD_S, ul. В.Chrobrego 24) Што чакае? Аўтарка сучасную ідэнтычнасць у краінах былога Усходняга блока ў кантэксце архітэктурнай спадчыны – панэльных жылых дамоў. 2️⃣ Выстава «Строй» (5.09 – 20.10 / Ціхановец, Muzeum Rolnictwa w Ciechanowcu, ul. Pałacowа, 5). Што чакае? гістарычных традыцыйных беларускіх строяў ад . Вы пабачыце, што магла апрануць маладая каралева Бона ці шляхцянка Студзеньскага паўстання. Усе элементы адзення і аксесуары маюць адпаведнік у гістарычных крыніцах. 3️⃣ Фестываль беларускай музыкі GRAJ! (7.09 / 14:00 / Варшава, Odessa Club, ul. Kolejowa 8/10 / ) Што чакае? Гэта ўжо трэці фестываль GRAJ! на які прыедуць Volski, Dzieciuki, Relikt, Разбітае Сэрца Пацана і Nochy. Падчас фэсту будзе працаваць фудкорт і арт-маркет беларускіх майстроў і майстрыц. 4️⃣ Спектакль «Зэкамерон» (20 і 21.09 / 19:00 – 20:20 / Варшава, Scena Przodownik, Olesińska 21 / ) Што чакае? Спектакль паводле твораў Максіма Знака ў выкананні . – дакументальны раман складзены са ста навел, што апісваюць жыццё і стасункі зняволеных і іх ахоўнікаў у адным з беларускіх СІЗА. Максім Знак пісаў кнігу будучы вязнем аднаго з іх. 5️⃣ Спектакль «KS6: Small Forward» (21.09 – 13.10 / 19:00 / Нью-Йорк, Ellen Stewart Theatre, 66 East 4th Street, 2nd floor / ) Што чакае? Спектакль пра зорку беларускага баскетбола . Каб сачыць за культурнымі падзеямі далучайцеся да Афішы «Будзьма Беларусамі!» і пампуйце аплікацыю «Новая Беларусь».
عرض المزيد ...
5 041
18
Зборы ў школу: фінансавы цяжар для беларускіх сямей напярэдадні новага навучальнага года Беларускія сем’і зноўку сутыкнуліся з праблемай: зборы ў школу – гэта дорага. Кожны год цэны растуць, але ўлады працягваюць ігнараваць гэтае пытанне і тлумачаць усё інфляцыяй. Пры гэтым рэжым працягвае сцвярджаць: Беларусь – сацыяльная дзяржава. На практыцы ж дапамога абмяжоўваецца скідкамі на школьных кірмашах і мінімальнай падтрымкай шматдзетных сем’яў. У выніку толькі 25% школьнікаў атрымліваюць дапамогу: крыху больш за 100 рублёў, пры выдатках, якія могуць перавысіць 1000 рублёў. Відавочна, гэтага недастаткова для рэальнай падтрымкі сямей. Для параўнання, у многіх краінах Еўропы дзяржава не толькі абяцае дапамогу, але і рэальна аказвае яе: 📌 Польшча. Праграма – 300 злотых (каля 70 еўра) для кожнага школьніка. 📌 Літва. Малазабяспечаныя сем’і 110 еўра на школьныя прылады. Таксама і звычайным сем'ям. 📌 Латвія. Грашовая дапамога вар’іруюцца і ёсць выплата для першакласнікаў. 📌 Эстонія. На падрыхтоўку да школы выплачваецца . Сума залежыць ад горада: у Таліне бацькам першакласніка дзяржава выплачвае 320 еўра, пачынаючы з другога класа – па 100 еўра. Гэтыя прыклады сведчаць, што для Беларусі важна мець умовы, дзе людзі атрымліваюць рэальную падтрымку і клопат, роўныя магчымасці для ўсіх сямей, а не толькі абяцанні і разавыя скідкі на кірмашах.
عرض المزيد ...
4 865
7
آخر تحديث بتاريخ: ١١.٠٧.٢٣
سياسة الخصوصية Telemetrio