هذه الخدمة مُتوفّرة أيضًا بلغتك. لتغيير اللغة، اضغطEnglish
Best analytics service

Add your telegram channel for

  • get advanced analytics
  • get more advertisers
  • find out the gender of subscriber
الفئة
لغة وموقع القناة

audience statistics Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на  @viasna_bot , для кансультацый -  @ViasnaSOS . Сувязь з інфармацыйнай службай:  @Viasnainfo  Юрыдычная служба:  @zvarot96  
عرض المزيد
11 6420
~0
~0
0
تقييم تيليجرام العام
عالميًا
52 762المكان
من 78 777
313المكان
من 384
في الفئة
238المكان
من 313

جنس المشتركين

تعرف على عدد كل من المُشتركين الذّكور والإناث على القناة.
?%
?%

لغة الجمهور

معرفة توزيع المشتركين في القناة حسب اللغة
الروسية?%الإنجليزية?%العربيّة?%
نمو القناة
رسم توضيحيجدول
ي
أ
ش
س
help

جار تحميل البيانات

فترة تواجد المستخدم على القناة

اعرف كم من الوقت قضى المُشتركون على القناة.
حتى أسبوع?%المؤقتات القديمة?%حتى شهر?%
الزيادة في المُشتركين
رسم توضيحيجدول
ي
أ
ش
س
help

جار تحميل البيانات

Since the beginning of the war, more than 2000 civilians have been killed by Russian missiles, according to official data. Help us protect Ukrainians from missiles - provide max military assisstance to Ukraine #Ukraine. #StandWithUkraine
Па сведчаннях былога палітвязня Віталя Жука, пасля пачатку паўнамаштабнай вайны ва Украіне ўсіх вязняў бабруйскай калоніі № 2 аглядалі на наяўнасць татуіровак Аператыўныя супрацоўнікі калоніі дапытвалі некаторых асуджаных наконт былых вязняў ПК-2, якія ваявалі на баку Украіны. «Адзін з вязняў распавядаў мне, што ў яго запытвалі пра вязняў, з якімі ён "сямейнічаў" у 2014-2015 гадах. Задавалі пытанні, чаму яны разам "сямейнічалі", пра што размаўлялі. Апынулася, што людзі, пра якіх запытвалі, ваявалі на баку Украіны ў той час, таму збіралі на іх інфармацыю такім чынам», — узгадвае Віталь. Былы палітвязень адзначае, што не ведае выпадкаў вербавання беларускіх зняволеных расійскімі кампаніямі накшалт ПВК «Вагнэр».
عرض المزيد ...
2 028
8
😔У палітзняволенай Анастасіі Кухты памерла маці — дзяўчыну на яе пахаванне не адпусцілі Пра гэта паведамляе . Анастасія — сацыяльная актывістка з Мінска. Дзяўчыну абвінавацілі паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і да пяці гадоў калоніі. Некалькі месяцаў таму КДБ дадаў яе ў «тэрарыстычны спіс». 💌Падтрымаць Анастасію: ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Анастасія Сяргееўна Кухта 💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
146
2
Мінінфарм адказаў актывісту Міронаву — ведамства нічога не ведае пра аўтараў і ўладальнікаў «Жоўтых сліваў» Яшчэ ў красавіку Ілля Міронаў напісаў у Міністэрства інфармацыі скаргу на адрас сеткавага выдання «Жоўтыя слівы», якое, паводле неафіцыйнай інфармацыі, з’яўляецца прадуктам журналістаў «СБ. Беларусь сёння». Гомелец абурыўся паведамленню ў тэлеграм-канале «ЖС. Premium», у якім яго называлі «стукачом» за спробы прыцягнуць да адказнасці праўладных прапагандыстаў. І вось які адказ актывісту прыйшоў днямі з Мінінфарма. «…Міністэрства інфармацыі не валодае інфармацыяй пра тое, ці з’яўляецца рэдакцыя сродкаў масавай інфармацыі «СБ. Беларусь сёння» уладальнікам тэлеграм-каналаў «Жоўтыя слівы» і «ЖС. Premium». Пры гэтым, незалежна ад таго, хто з’яўляецца ўладальнікам згаданых у Вашым звароце тэлеграм-каналаў, да яго не можа быць прымененая мера рэагавання, прадугледжаная для дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі». Крыніца:
عرض المزيد ...
287
6
Сёння днём на польска-беларускай мяжы быў затрыманы чалавек Праваабаронцам паведамляюць, што мужчыну 40-50 гадоў затрымалі па вяртанні ў Беларусь з Польшчы на памежным пункце Цярэспаль-Брэст. Вядома, што мужчыну знялі з аўтобуса пасля дагляду і ў кайданках пасадзілі ў міліцэйскую машыну. 🔗Хроніка пераследу 31 траўня 🗣Паведаміць пра затрыманне ⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю 📝Звязацца з журналістамі «Вясны»
1
0
💔«Больш за ўсё мне запомніліся лісты ад дзяцей і пенсіянераў». Былы палітвязень пра падтрымку на «хіміі» «Прыходзіла шмат лістоў. Спачатку я быў вельмі шчаслівы. Шчыра. На пошце я папрасіў, каб мне лісты аддавалі ў рукі, а не перадавалі на ПУАТ, таму што там іх нават ускрывалі, хоць не маюць на гэта ніякага права. Мне вельмі шмат прыйшло лістоў у лютым 2022 года пасля ўцёка, калі я выйшаў з ШІЗА, і потым пасля 50 сутак ШІЗА. Тады за пару тыдняў прыйшло каля 100 лістоў. Больш за ўсё мне запомніліся лісты ад дзяцей і ад віцебскіх пенсіянераў. Апошнія мне даслалі нейкі плецены выраб з дрэва. Міліцыянты, калі бачылі гэта, былі не вельмі рады, бо іх так ніхто не віншуе і не піша словы "героі". Мне здаецца, ім было крыўдна, калі я ішоў з вялікім стосам лістоў». 🔹«А ў чым мне прызнаваць віну?». Гісторыя палітвязня з чырвонай біркай 📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 💻Напісаць анлайн 👉 ⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
عرض المزيد ...
963
2
У Гродне затрыманы воін-інтэрнацыяналіст Юрый Слізевіч Як паведамляе , гарадзенцу 57 гадоў. Ён 14 гадоў адпрацаваў дырэктарам у фірме «Элефант і К», якая займаецца рамонтам транспарту і абслугоўвала, у тым ліку, Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне. 🔗Хроніка пераследу 29 траўня 🗣Паведаміць пра затрыманне ⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю 📝Звязацца з журналістамі «Вясны»
830
8
📝Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый наконт распаўсюду юрыдычным факультэтам Белдзяржуніверсітэта «пакаяльных» відэа Беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з асуджэннем дзеянняў прадстаўнікоў юрыдычнага факультэта БДУ. «Ні пра якую акадэмічную свабоду, магчымасць мець сваё меркаванне аб якасці адукацыі, пра ініцыятывы, якія прасоўваюцца, пра развіццё рознабаковых асоб у ВНУ, дзе практыкуюцца падобныя рэакцыі ў дачыненні да студэнтаў, гаворка не ідзе. Рэалізацыя права на адукацыю — гэта не толькі магчымасць наведвання вучэбных заняткаў і атрыманне ведаў у розных сферах, але і карыстанне акадэмічнай свабодай, а таксама правамі чалавека». Заява цалкам 👉 spring96.org/be/news/111845
عرض المزيد ...
826
7
📍На волю выйшаў палітвязень Ігар Бузук Ігар — прадпрымальнік з Гродна, якога затрымалі ў ліпені 2021 года пры спробе з'ехаць з Беларусі. Яго асудзілі на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на мемарыяльным комплексе "Курган славы" — суд расцаніў гэта як здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК РБ). У зняволенні Ігар  са сваёй дзяўчынай у гродзенскай турме №1. Тэрмін палітвязень адбываў у магілёўскай калоніі № 15, адкуль нядаўна выйшаў на волю, паведамляе .
عرض المزيد ...
530
1
Фігуранты "справы Аўтуховіча" папрасілі растэрміноўкі на аплату пазоваў Заяву аб растэрміноўцы выкананьня грамадзянскага пазову разгледзяць у Горадзенскім абласным судзе 6 чэрвеня, тг-канал "Право имеют". Нагадаем, гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка агучыў прысуд па рэзананснай "справе Аўтуховіча". На лаве падсудных былі: Мікалай Аўтуховіч, святар Сяргей Рэзановічягоная жонка Любоў Рэзановіч, іх сын Павел Рэзановіч, пенсіянерка Галіна Дзербыш, баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар, актывістка Вольга Маёрава, пенсіянерка Ірына Мельхер і яе сын Антон Мельхер, а таксама Ірына ГарачкінаВіктар Снегур і Павел Сава. Суддзя Максім Філатаў ад 2,5 да 25 гадоў калоніі. Антона Мельхера вызвалілі ў зале суда, бо залічылі тэрмін утрымання пад вартай. Некаторых з фігурантаў ужо этапавалі ў калоніі.
عرض المزيد ...
547
0
💔Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова ўпершыню сустрэлася з сынам у СІЗА Як стала вядома , гомельскай журналістцы і краязнаўцы Ларысе Шчыраковай 30 траўня дазволілі кароткатэрміновае спатканне з роднымі, на якое хадзіў і яе шаснаццацігадовы сын Святаслаў. Ад агарнуўшых пачуццяў Ларыса нават расплакалася, але неўзабаве справілася з эмоцыямі і нават жартавала. Размаўлялі па тэлефоне праз закратаванае вакно каля дзвюх гадзін. Нагадаем, Ларысу затрымалі ў снежні 2022-га — супраць яе распачалі крымінальную справу паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). 💌Падтрымаць журналістку: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Ларыса Фёдараўна Шчыракова 💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
عرض المزيد ...
85
0
🇺🇳Эксперты ААН: «Беларусь павінна вызваліць усіх затрыманых па палітычных прычынах і абараніць іх асноўныя правы» Эксперты ААН па правах чалавека заклікалі беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных у краіне, затрыманых і асуджаных паводле сумнеўных абвінавачанняў за здзяйсненне сваіх асноўных правоў на мірныя сходы, на аб'яднанні і вольнае выказванне меркаванняў. «Утрыманне пад вартай без сувязі з вонкавым светам, якое стварае рызыку іх гвалтоўнага знікнення, сведчыць пра стратэгіі пакарання палітычных апанентаў і хавання доказаў жорсткага абыходжання і катаванняў, якія яны зазнавалі з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў і турэмнай адміністрацыі». Чытаць па спасылцы
عرض المزيد ...
195
0
Паспейце падтрымаць палітзняволеную Вікторыю Кульшу да апеляцыі Вікторыю двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі. За паўгода ў зарэчанскай калоніі Вікторыя мінімум 92 дні ў ШІЗА і паўгады ў ПКТ. Нядаўна праваабаронцам стала вядома, што адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю логцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Акрамя гэтага, жанчына некалькі разоў у калоніі трымала галадоўкі на знак пратэсту супраць жудасных умоваў. Праз гэта ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ. Гомельскі абласны суд 14 чэрвеня разгледзіць апеляцыйную скаргу Вікторыі. Да гэтага часу яе можна падтрымаць грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі. 💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Вікторыя Аляксандраўна Кульша 💻Напісаць анлайн
عرض المزيد ...
288
0
🆘Дапамога былому вязню, які выйшаў на волю з «хіміі» Мужчына пасля выбараў звольніўся з органаў — неўзабаве ён быў збіты і змешчаны ў СІЗА з жорсткімі ўмовамі ўтрымання. У ІЧУ за адмову падпісаць прызнанне яго трымалі ў карцэры, прымушалі спаць на крэсле пры ўключаным святле і аблівалі камеру вадой, адмаўляючы ў леках (у мужчыны — цукровы дыябет). Пазней яму прысудзілі два гады «хіміі». На волю мужчына выйшаў у лютым — з моцна падарваным здароўем і непагашаным іскам ад МУС. Працу аказалася знайсці вельмі складана, у дадатак яму дыягнаставалі ўжо першую ступень дыябету замест другой. Былому вязню вельмі патрэбная матэрыяльная дапамога і, па магчымасці, дапамога з працаўладкаваннем. Падтрымаць мужчыну фінансава на hutka.help
عرض المزيد ...
287
1
❗️Былой бухгалтарцы Мінскага элетратэхнічнага завода прысудзілі пяць гадоў калоніі У Мінскім гарадскім судзе завяршыўся разгляд крымінальнай справы былой бухгалтаркі Мінскага элетратэхнічнага завода імя Вавілава Ганны Карняенкі. Жанчыну абвінавацілі ў незаконных дзеяннях ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і асабістых даденых (ч.3 арт. 203-1 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 3 арт 130 КК). Справу разглядае суддзя Святлана Чарапанава. Судовы працэс пачаўся 19 траўня і праходзіў закрытым рэжыме, таму інфармацыі пра сутнасць абвінавачання небагата. Вядома, што Ганну звольнілі з працы пасля «Народнага ўльтыматуму» ў 2020 годзе, затым яна судзілася з прадпрыемствам па факце незаконнага звальнення. Чытаць па спасылцы
عرض المزيد ...
1 687
9
😔Роўна тры гады таму быў затрыманы Мікола Статкевіч Палітык быў затрыманы 31 траўня 2020 года па дарозе на Камароўскі рынак у Мінску, дзе ён збіраўся наведаць перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. Пазней Мікола быў арыштаваны на 30 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля якіх на волю так і не выйшаў — палітыку прад'явілі абвінавачванне паводле крымінальнай справы. 14 снежня 2021 Статкевічу быў : 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. У канцы мінулага чэрвеня Мікола быў этапаваны з гомельскага СІЗА-3 у глыбоцкую калонію № 13. З таго часу яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА — толькі з ліпеня яму выпісалі мінімум 21 спагнанне. Нядаўна стала вядома, што палітвязня змясцілі на паўгода ў адзіночную камеру. 💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу 💻Напісаць анлайн
عرض المزيد ...
1 716
4
Два месяцы арышту на гаўптвахце — ваеннаслужачаму са Жлобіна за ўдзел у пратэсных акцыях 2020 года Суд Жлобінскага раёна вынес прысуд ваеннаслужачаму Узброеных сіл Беларусі Аляксандру Строкаву за ўдзел у пратэсных акцыях у 2020 годзе, калі яшчэ ён не быў прызваны ў войска. Абвінавацілі яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядала суддзя Святлана Рубахава. Аляксандр, які знаходзіцца на вайсковай службе, быў абвінавачаны ў дзеяннях, зробленых яшчэ ў той час, калі ён быў грамадзянскай асобай і жыхаром Жлобіна. Чытаць па спасылцы
عرض المزيد ...
1 898
10
📍Палітвязень Віктар Сядоў выйшаў на волю Віктар быў затрыманы 16 кастрычніка 2020 года ў Мінску. Палітвязня ва «ўзвядзенні барыкад і кіданні двух прадметаў на праезную частку». Сядоў віну прызнаў часткова: сказаў, што паклаў адзін камень на праезную частку і іншы — кінуў на дарогу. 30 сакавіка 2021 года палітвязню прысудзілі 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. На судзе ён сказаў, што не змог у такой палітычнай сітуацыі стрымаць свае эмоцыі. Папрасіў прабачэння ў сваёй сям’і. Тэрмін Віктар адбываў у бабруйскай калоніі № 2. Сёння, 30 траўня, Сядоў на волю, адбыўшы ў няволі 2 гады, 7 месяцаў і 14 дзён.
عرض المزيد ...
1 818
3
Жыхара Гродна асудзілі за каментары ў тэлеграм-чатах Стала вядома, што 15 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна вынесены прысуд Юрыю Хлебаўцу. Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і асудзілі на паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — «хіміі». Нагодай для пераследу сталі каментары ў чаце «Гародня-97». Прысуд вынес суддзя Уладзімір Пазняк. Юрыя вызвалілі з-пад варты ў зале суда. Крыніца:
عرض المزيد ...
2 143
8
🎧Праваабарончая праграма «Вясна». Сумесны праект ПЦ «Вясна» і Беларускага радыё Рацыя. 1:10 Маскоўскі механізм і даклад «Аб сур'ёзнай пагрозе чалавечаму вымярэнню АБСЕ у Беларусі з 5 лістапада 2020 года» 9:02 Беласток: Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і ўсімі палітвязнямі 16:41 Гісторыя былой палітзняволенай Інгі Рэйдольф 26:05 Палітвязні Кацярына Бахвалава, Аляксандр Кардзюкоў і Андрэй Будай — у расповядзе іх сваякоў 🌿Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud

2023-05-30_VIASNA.mp3

3 148
2
Праваабаронцу Насту Лойку пачнуць судзіць 13 чэрвеня Справу палітзняволенай будуць разглядаць у Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Алена Шылько. Праваабаронцу затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Насту абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Падставай для гэтага зрабіўся нібыта ўдзел праваабаронцы ў напісанні справаздачы аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год: у дакладзе даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі. Вядома, што Наста за кратамі пакутуе ад праблемаў са страўнікам. Яна веганка і таму не можа есці тое, чым кормяць на «Валадарцы». Даводзіцца харчавацца толькі тым, што атрымлівае з волі праз перадачы і што можна набыць у турэмнай краме. 💌Падтрымаць Насту грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр'еўна Лойка 💻Напісаць анлайн
عرض المزيد ...
3 165
12
Мінюст пазбавіў ліцэнзіі чацвярых адвакатаў Ліцэнзіі пазбавілі адвакатаў Аляксандра Уласевіча і Святлану Якушаву з Віцебскай абласной калегіі адвакатаў. Дзеянне іх ліцэнзіі спыняецца «ў сувязі са здзяйсненнем імі правін, не сумяшчальных са званнем адваката». Ліцэнзіі таксама пазбавіліся адвакаты Юрый Козікаў і Арцём Сям'янаў, якіх раней выключылі з Мінскай абласной калегіі адвакатаў «за ўчыненне правін, не сумяшчальных са званнем адваката». Юрый Козікаў — муж Ірыны Козікавай, сястры . Ён абараняў Максіма і былога следчага . Арцём Сям'янаў абараняў праваабаронцу , , , . Крыніца:
عرض المزيد ...
3 092
7
❗️У палітвязня ў турме здарыўся інфаркт і інсульт. Яго адправілі ў калонію Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», у лістападзе 2021 года ў магілёўскай турме ў 47-гадовага палітвязня здарыўся інфаркт, а пасля — інсульт. Каля месяца ён прабыў у гарадской бальніцы, прышпілены кайданкамі да ложка, пад назіраннямі канваіраў і відэакамеры, а потым яго вярнулі ў турму, дзе догляд за ім ажыццяўлялі сукамернікі. Мінскі гарадскі суд пакінуў апеляцыйную скаргу без задавальнення, нягледзячы на набытую інваліднасць падчас зняволення, і Дзмітрыя адправілі ў калонію. Былы сукамернік палітвязня з магілёўскай турмы і зняволены з калоніі, дзе адбывае тэрмін Дзмітрый, распавялі «Вясне» яго гісторыю. «Мяне і яшчэ некалькі чалавек перавялі ў невялікую камеру, дзе быў Дзмітрый. Там мы яго даглядалі, бо ён быў у вельмі цяжкім стане. Мы нават памперсы яму мянялі, бо ён амаль што хадзіць не мог». Чытаць па спасылцы
عرض المزيد ...
3 476
38
Палітзняволены праваабаронца Уладзь Лабковіч патэлефанаваў з калоніі родным Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook ягоная жонка Ніна Лабковіч: «Праз месяц пасля этапу атрымалі званок ад Уладзя. 4 хвіліны- як адно імгненне» Нагадаем, 3 сакавіка суддзя Марына Запаснік «вясноўцам» вялікія тэрміны: — 7 гадоў калоніі, — 9 гадоў калоніі, — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну. 💌Падтрымаць «вясноўцаў»: - ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму - ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу - ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу 💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
عرض المزيد ...
3 113
6
Сілавікі затрымалі дырэктара маркетынгавага агенцтва Gusarov Андрэя Гусарава На «пакаяльным» відэа мужчына сказаў, што сузаснавальнік TUТ.ВY Кірыл Валошын апублікаваў у сацсетках фотаздымак з ім, чым нібыта выклікаў павышаную цікавасць з боку сілавікоў, піша . 🗣Паведаміць пра затрыманне ⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю 📝Звязацца з журналістамі «Вясны»
3 008
22
Праўладная газета агучыла дэталі судовай справы журналіста Яўгена Меркіса Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму дагэтуль падрабязнасці справы былі невядомыя. Паводле прапагандыстаў, Яўген адпраўляў тэлеграм-каналам звесткі аб перасоўванні вайсковай тэхнікі. Таксама яны паведамляюць, што Меркіс працаваў для тэлеканала Белсат, які ўлады прызналі экстрэмісцкім, піша . 🔹Журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса асудзілі да калоніі
2 967
5
Трэнера па водным пола асудзілі за ўдзел у Маршы Стала вядома, што 11 траўня ў судзе Ленінскага раёну Мінска вынесены прысуд трэнеру па водным пола Радзівону Баравому. Мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Пасля абвяшчэння прысуду мужчыну вызвалілі ў зале суда. Яго судзілі за ўдзел у адным з мірных Маршаў у Мінску. Радзівон прызнаў віну і распавёў, што рушыў з натоўпам у тым ліку па праезнай частцы. Прысуд вынесла суддзя Юлія Шут. Вядома, што мужчыну затрымалі 24 лютага і спачатку арыштавалі яго на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), пасля чаго перазатрымалі паводле крымінальнага артыкулу.
عرض المزيد ...
2 875
12
Улады прызналі «экстрэмісцкімі» песні «Пора», «Стражи галактики», «Ненависть» і «Вясна» жлобінскага гурта FaceOFF — на днях удзельнікаў гурта адправілі за краты Таксама «экстрэмісцкай» прызнаная суполка гурта ва «Укантакце». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 25 траўня. Нагадаем, на мінулым тыдні ўдзельнікаў гурта FaceOFF затрымалі, а пазней на суткі. Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі: 📍Telegram чаты і каналы «Чат Московский 74 к 1-6», «Chat ОСВОБОЖДЕНИЕ БЕЛАРУСИ», «Правые беседы», «Широкая», «Якубовского»; 📍Facebook-старонкі «Досить боятися!», «Вольны Беларус», «Солидарность с Хартия-97», «Август2020»; 📍Сацсеткі Валера Цапкалы; 📍Старонка ва «Укантакце» «Взрыватель пуканов»; 📍Старонка ў Instagram «veronica.tsepkalo».
عرض المزيد ...
3 099
24
🧳Высылка замежнікаў з Беларусі па палітычных матывах: як гэта на практыцы і па законе У Беларусі актыўна выкарыстоўваецца высылка грамадзян іншых краінаў за «экстрэмізм» або ўдзел у мірных акцыях пратэсту. Падставай для высылкі можа стаць адміністрацыйны пераслед у тым ліку за «несанкцыянаваны пікет», «дробнае хуліганства» і «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Часта людзей наўпрост з «сутак» вывозяць на мяжу або суправаджаюць да цягніка ці самалёта. Разбіраемся з праваабаронцам «Вясны» Паўлам Сапелкам, ці законная высылка за «пратэсную» і «экстрэмісцкую» дзейнасць, як праходзіць гэта працэдура на практыцы і як цяпер ажыццяўляецца высылка ўкраінцаў, калі ва Украіне ідзе паўнамаштабная вайна. Чытаць па спасылцы
عرض المزيد ...
2 771
3
📸Фотафакт: палітзняволены журналіст Яўген Меркіс перад абвяшчэннем прысуду Здымак публікуе . Нагадаем, Яўгену прысудзілі 4 гады калоніі. 🔹Журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса асудзілі да калоніі
2 771
1
Расійскія праваабаронцы збіраюць подпісы ў падтрымку сустаршыні «Мемарыяла» Алега Арлова Алег Арлоў — расійскі праваабаронца, сустаршыня Цэнтра абароны правоў чалавека «Мемарыял». Выбітнага мемарыяльца, які на свае вочы бачыў жахі вайны і больш за 40 гадоў змагаўся за мір, пераследуюць за антываенныя погляды Галавінскі суд Масквы ўжо прызначыў першае паседжанне па справе на 8 чэрвеня — праваабаронцу пагражае тры гады калоніі. Падпісаць петыцыю ў падтрымку Арлова
2 758
3
آخر تحديث بتاريخ: ١١.٠٧.٢٣
سياسة الخصوصية Telemetrio