این سرویس به زبان شما نیز موجود است. برای ترجمه ، مطبوعات را فشار دهیدفارسی
Best analytics service

Add your telegram channel for

  • get advanced analytics
  • get more advertisers
  • find out the gender of subscriber
Category
Channel location and language

all posts Радыё Свабода — Беларусь

Сувязь з рэдакцыяй —  @SvabodaBelarus  Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669 
19 221-8
~4 642
~22
20.81%
Telegram general rating
Globally
36 276place
of 78 777
245place
of 384
In category
1 538place
of 2 793
Posts archive
Аляксандар Лукашук: Радыё Свабода — там, дзе няма цемнаты 20 траўня 1954 году ў Мюнхэне пачала вяшчаньне беларуская сэкцыя Радыё Вызваленьне (цяпер беларуская служба Радыё Свабода). На пытаньні пра мінулае і будучыню адказвае Аляксандар Лукашук, былы дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода (1998–2023). ВІДЭА:

PRESS_PRESS_Lukasuk-TG-KVADRAT_1.mp4

160
0
У Літве памежнікаў забясьпечаць цяжкім узбраеньнем Міністар унутраных спраў Агне Білатайце разам з прэм’ер-міністрам Інгрыдай Шыманіце 20 траўня наведала аэрадром Палукніс у Тракайскім раёне, дзе яны азнаёміліся з магчымасьцямі авіяцыйнага кіраваньня Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
604
3
Прэзыдэнт Ірану загінуў у выніку крушэньня верталёта. Фота зь месца здарэньня Міністар замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалах’ян таксама быў сярод загінулых разам зь сямю іншымі дзяржаўнымі дзеячамі.
939
2
UEFA аштрафаваў футбольную фэдэрацыю Літвы за адмову гуляць зь Беларусьсю Матчы павінны былі прайсьці 31 траўня і 4 чэрвеня, аднак ЛФФ раней заявіла, што жаночая каманда ня будзе сустракацца з суперніцамі зь Беларусі з прычыны падтрымкі ўладамі Беларусі расейскай агрэсіі супраць Украіны. Фота Lietuvos Futbolas () / X
601
1
Сарвалася правядзеньне песеннага фэстывалю, задуманага Тураўскай япархіяй БПЦ Праваслаўны фэстываль духоўнай, народнай і ваенна-патрыятычнай песьні «Палескі Вялікдзень» праводзіўся ўжо чатыры разы. У папярэднія гады колькасьць калектываў-удзельнікаў даходзіла да паўтара дзясятка.
1 086
3
Указ, якога ніхто ня бачыў. Як беларускім выпускнікам ускладнілі паступленьне за мяжу Выпускнікам, якія хочуць паступаць у замежныя ВНУ, перасталі выдаваць у Беларусі некалькі папераў – даведку зь Міністэрства адукацыі і даведку са зьместам праграмы са школы. Даведаліся, як вырашаюць гэтую праблему:
1 061
15
Ігар Лосік чацьвёрты раз сустракае народзіны за кратамі 20 траўня блогеру і журналісту Радыё Свабода Ігару Лосіку споўнілася 32 гады. Ігара затрымалі 25 чэрвеня 2020 году, у сьнежні 2021-га яму прысудзілі 15 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў і распальваньне варожасьці». Палітвязень адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі, дзе яго трымаюць у становішчы інкамунікада. Апошні ліст бацькі Ігара атрымалі ад сына летась у лютым. Паводле праваабаронцаў, з 2023 году Лосіка трымаюць у памяшканьні камэрнага тыпу. Жонка Ігара Лосіка Дар’я таксама палітзьняволеная. Ёй прысудзілі 2 гады зьняволеньня паводле артыкулу 361-4 Крымінальнага кодэксу («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці») за інтэрвію тэлеканалу «Белсат».
Show more ...
1 123
7
Мінабароны паведаміла, што прыводзіць у гатоўнасьць тактычную групу 6-й мэханізаванай брыгады ў Горадні Вайсковае ведамства сьцьвярджае, што гэта робіцца «ў рамках праверкі». «Асабісты склад на штатным узбраеньні рушыць у прызначаны раён, дзе выканае комплекс мерапрыемстваў па інжынэрным абсталяваньні раёнаў і пазыцый», – гаворыцца ў паведамленьні без пазнакі канкрэтнага месца, дзе будуць рабіцца згаданыя дзеяньні. Рэжым Лукашэнкі ў апошнія гады няспынна праводзіць вучэньні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэньня дачыненьняў з Захадам і вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Менск падтрымлівае Крэмль.
Show more ...
1 612
3
Той самы Мюнгаўзэн, той самы Скарына. Беларускія сьляды Алега Янкоўскага Савецкага і расейскага актора Алега Янкоўскага памятаюць усе. Але ня кожны ведае, што «той самы Мюнгаўзэн» многімі ніткамі зьвязаны з нашай краінай. У гадававіну сьмерьці Янкоўскага цікавыя факты яго біяграфіі ўзгадвае Сяргей Дубвец:
1 905
4
ЧАСТКА 2:«На хвалі Свабоды» Цыкль перадачаў «На хвалі Свабоды» Сяргея Шупы, прысьвечаных гісторыі Радыё Свабода (1954–2013), якія гучалі на нашых хвалях у 2003, 2004, 2009 і 2014 гадах. «Свабода бяз радыё: больш Свабоды» 30 красавіка 2019 году на сярэдняхвалевай частаце 1386 кГц апошні раз прагучаў наш сыгнал. Радыё Свабода пасьля амаль 65 гадоў штодзённага этэру канчаткова пакінула радыёхвалі. І на закуску: рок-гіт ад гурту Ulis У 1990 годзе паэт Фэлікс Аксёнцаў і лідэра гурта Ulis Вячаслаў Корань напісалі «Радыё Свабода», якая ад часу свайго стварэньня стала гітом і гімнам пакаленьня.
Show more ...
2 099
6
ЖЫВАЯ ГІСТОРЫЯ: 70 ГАДОЎ БЕЛАРУСКАЙ СЛУЖБЫ РАДЫЁ СВАБОДА 20 траўня 1954 году пачаліся беларускамоўныя перадачы Радыё Вызваленьне (пазьней — Радыё Свабода). Сёлета мы адзначаем 70-годзьдзе Беларускай службы і прапануем вам нізку гістарычных матэрыялаў. ЧАСТКА 1: «Гаворыць Радыё Вызваленьне...» Гэта рэпрынтнае выданьне першага зборніка радыёперадач «з вольнага сьвету для суродзічаў», які «стараньнем Беларускае Рэдакцыі Радыя Вызваленьне» выйшаў у Мюнхэне у 1956 годзе. «Птушкі пералётныя». Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік Больш як сорак гадоў Галіна Руднік (1930–2017) аддала працы на Радыё Свабода. Сюды, у беларускую рэдакцыю яе рэкамэндаваў прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык. Працавала яна і для ўкраінскай, і для рускай рэдакцый, адышоўшы на пэнсію у 1995 годзе. У 2011 годзе Свабода апублікавала ўспаміны Галіны Руднік.
Show more ...
1 990
5
Перакладчыцы Вользе Калацкай прысудзілі штраф памерам 800 рублёў Суд над Калацкай адбыўся 17 траўня. Афіцыйна яе пакаралі 20 базавымі велічынямі за «маханьне рукамі ў РУУС». Пра затрыманьне жанчыны стала вядома 9 траўня. Раней Вольга Калацкая ўжо была асуджаная і цалкам адбыла пакараньне. 24 красавіка 2021 году перакладчыцу абвінавацілі ў тым, што яна пабіла супрацоўніка тэлеканалу СТБ Рыгора Азаронка (дала поўху). Нягледзячы на тое, што фігурантка справы прынесла прабачэньні пацярпеламу і той ня меў да яе матэрыяльных ці маральных прэтэнзій, судзьдзя Ала Скуратовіч пакарала перакладчыцу 2 гадамі «хатняй хіміі».
Show more ...
2 306
12
«Настойліва зьвяртайцеся, няхай выкручваюцца». Што рабіць, калі адвакаты адмаўляюцца абараняць «палітычнага» “Калі я працавала адвакатам, не было розьніцы, вяду справу па дамове альбо мяне прызначылі. Я юрыдычную дапамогу аказвала аднолькава”, – кажа былая адвакатка. І раіць пагаджацца на дзяжурнага адваката, калі іншыя адмаўляюцца абараняць кліента.  Падрабязьней пра тое, як забясьпечыць свае права на абарону:
2 667
3
Прэзыдэнт Ірану Ібрагім Раісі загінуў у выніку крушэньня верталёта Прэзыдэнт Ірану Ібрагім Раісі загінуў разам з усімі, хто быў на борце, пры крушэньні верталёта ў іранскай правінцыі Ўсходні Азэрбайджан. Пра гэта паведаміў кіраўнік іранскага таварыства Чырвонага Паўмесяца Пір Хусэйн Каліванд, перадаюць дзяржаўная тэлерадыёкампанія IRIB, а таксама агенцтва Mehr. Акрамя таго, ананімны іранскі чыноўнік расказаў Reuters, што верталёт у выніку крушэньня цалкам згарэў.
2 630
11
Сёньня — 70-я ўгодкі беларускай службы Радыё Свабода 20 траўня 1954 году ў Мюнхэне пачала вяшчаньне беларуская сэкцыя Радыё Вызваленьне (цяпер беларуская служба Радыё Свабода). Першую беларускамоўную перадачу падрыхтавалі Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Пятро Сыч, Сымон Кандыбовіч, Янка Ліманоўскі, Лявон Карась. Пра іншыя падзеі, пра якія варта ўзгадаць 20 траўня - у матэрыяле Ужо сёньня.
2 758
4
Важнае 19 траўня ў Беларусі ▪️У Варшаве кандытаў у Каардынацыйную Раду. Уцекачы без беларускіх пашпартоў на руках ня змогуць выбраць свайго кандыдата ▪️Баскетбалістка Кацярына Сныціна з камандай апошні матч у сваёй прафэсійнай кар’еры і стала чэмпіёнкай Вялікай Брытаніі ▪️BelPol выпусьціў пра тое, як рэжым Лукашэнкі ўдзельнічае ў вайне  ▪️Эўразьвяз зрабіў больш строгімі зь Беларусі і Расеі ▪️У Менску на праспэкце Машэрава МАЗ ▪️У Ашгабадзе паставілі амаль 5-мэтровую ▪️«Раю „беглым“ забыць пра сваю ўласнасьць». Пра палітычныя канфіскацыі маёмасьці як інструмэнт помсты і застрашваньня.
Show more ...
3 312
4
Выбары ў КР: уцекачы без беларускіх пашпартоў на руках ня змогуць выбраць свайго кандыдата. ШМАТ ФОТА Таксама ўдзельнікі прызнаюць, што кампанія не прыцягнула належнай увагі. Але арганізатары абяцаюць агучыць колькасьць галасоў, «колькі б іх ні было». Рэпартаж Свабоды з канфэрэнцыі кандытаў у Каардынацыйную Раду.
3 451
18
Помнік Янку Купалу ў Ашгабадзе. ФАТАФАКТ У Ашгабадзе ўсталявалі амаль 5-мэтровую скульптуру Янку Купалу. Гэты помнік прайшоў «усе ўзгадненьні зь беларускім бокам». Фота: МЗС Беларусі
3 477
12
У Славаччыне кажуць, што нападнік на прэм'ера мог мець хаўрусьнікаў: нехта выдаліў ягоны акаўнт у ФБ ужо пасьля арышту Інфармацыя вынікае зь сёньняшняй заявы міністра ўнутраных спраў Славаччыны Матуша Шутая Эштака. Прычым раней менавіта міністар казаў, што падазраваны ня меў саўдзельнікаў. «Ёсьць таксама вэрсія, што злачынец уваходзіў у групу людзей, якія падтрымлівалі адзін аднаго», – сказаў Шутай Эштак. Ён дадаў, што хаця нападнік быў арыштаваны на месцы, празь дзьве гадзіны пасьля замаху быў выдалены ягоны акаўнт на Facebook і гісторыя кантактаў. Пры гэтым іх выдаліў ня сам нападнік і не ягоная жонка.
Show more ...
3 462
4
Reuters: Жыцьці прэзыдэнта Ірана і кіраўнікі МЗС знаходзяцца пад пагрозай «Мы спадзяемся на лепшае, але інфармацыя, якая паступае зь месца крушэньня, вельмі трывожыць», – сказаў неназваны іранскі чыноўнік Reuters. Пошукі дэлегацыі, якая разьбілася на верталётах, у якую ўваходзілі прэзыдэнт Ібрагім Раісі і міністар замежных справаў Хусэйн Амір Абдалахян, працягваюцца. Лідэр Ірана аятала Алі Хамэнэі правёў экстранае пасяджэньне Савету бясьпекі краіны пас',ля паведамленьняў аб аварыі верталёта Раісі, паведамляе Tehran Times.
Show more ...
3 455
9
Верталёт, у якім ляцеў прэзыдэнт Ірану Ібрахім Раісі, зьдзейсьніў жорсткую пасадку Дзяржаўная тэлевізія Ірану паведаміла, што на месца аварыі былі накіраваныя выратавальныя каманды, але складаныя ўмовы надвор'я і моцны туман перашкаджаюць працы ратавальнікаў. У той жа час экіпаж паветранага судна выйшаў на сувязь, і ёсьць верагоднасьць, што абышлося без ахвяр, паведамляе агенцтва Tasnim. У верталёце знаходзіліся яшчэ некалькі чыноўнікаў, у тым ліку міністар замежных спраў.
Show more ...
1
0
Легенда беларускага баскетболу Кацярына Сныціна выйграла сёньня апошні матч у сваёй прафэсійнай кар’еры Кацярына Сныціна ў 2020 годзе падпісала ліст вольных спартоўцаў. У сакавіку 2021 году Сныціна абвясьціла, што завяршае кар’еру ў нацыянальнай зборнай Беларусі, дзе яна тады была капітанам, каб ня быць часткай прапаганды рэжыму Лукашэнкі. Апошнія два сэзоны яна адгуляла ў брытанскай камандзе «London Lions».

7082444017_310760349_1544684719424244_1750379632895172968_n.mp4

3 431
11
Верталёт, у якім ляцеў прэзыдэнт Ірану Ібрахім Раісі, зьдзейсьніў жорсткую пасадку Дзяржаўная тэлевізія Ірану паведаміла, што на месца аварыі былі накіраваныя выратавальныя каманды, але складаныя ўмовы надвор'я і моцны туман перашкаджаюць працы ратавальнікаў. У той жа час экіпаж паветранага судна выйшаў на сувязь, і ёсьць верагоднасьць, што абышлося без ахвяр, паведамляе агенцтва Tasnim. У верталёце знаходзіліся яшчэ некалькі чыноўнікаў, у тым ліку міністар замежных спраў.
3 326
8
Ці добра вы ведаеце гісторыю былой сталіцы ВКЛ Вільні ў ХІХ стагодзьдзі? ТЭСТ Вільня была сталіцай Вялікага Княства Літоўскага на працягу амаль пяці стагодзьдзяў – з 1323-га да 1795 году. Гісторыя гэтага места такая складаная і багатая, што можна зрабіць не адзін і ня два тэсты і ўсё роўна не ахапіць яе ўсю. Тым ня менш паспрабуйце праверыць сябе і адказаць на некалькі пытаньняў нашага трэцяга тэсту пра Вільню.
3 352
13
Чаму троху бруду на руках — гэта карысна Дасьледаваньні паказваюць, што людзі, якія вырасьлі ў сельскай мясцовасьці, на фэрмах, радзей хварэюць на астму, алергію і хваробу Крона (аўтаімуннае захворваньне кішэчніка). Лекары мяркуюць, што гэта — вынік узьдзеяньня на імунітэт разнастайнага спэктру мікробаў.
3 245
13
Расея атакавала базу адпачынку пад Харкавам. Лік ахвяр расьце У выніку расейскай атакі на цывільны аб’ект пад Харкавам, паводле апошніх зьвестак, загінулі пяць чалавек, 16 атрымалі раненьні. Расейцы зноў выкарысталі тактыку двайнога ўдару.
3 111
3
Беларусы бяруць удзел у фэстывалі ўкраінскай культуры ў Бэльгіі 18-19 траўня ў Антвэрпэне праходзіць фэстываль украінскай культуры. Усе сродкі ад мерапрыемства ідуць на падтрымку Ўзброеных сіл Украіны. Беларусы прынялі актыўны ўдзел у фэстывалі і падтрымалі ўкраінцаў, адзначаюць чытачы Свабоды.
2 972
14
Эўразьвяз зрабіў больш строгімі ўмовы ўвозу свойскай жывёлы зь Беларусі і Расеі З 16 верасьня 2024 году жывёла, якая ўвозіцца, павінна будзе прайсьці сералягічнае дасьледаваньне на антыцелы да вірусу шаленства і атрымаць дакумэнт, які пацьвярджае гэта. 🐶🐱 Ёсьць таксама іншыя патрабаваньні і ўмовы.
3 060
10
Як рэжым Лукашэнкі ўдзельнічае ў вайне — расьсьледаваньне BelPol Аўтары расьсьледаваньня лічаць, што сваім матэрыялам, над якім ішла праца больш за паўгода, яны прыводзяць доказы віны саўдзелу Лукашэнкі і ягоных памагатых у расейскай агрэсіі супраць Украіны і забойстве цывільных асоб.
3 083
19
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму не відаць мабілізацыйнай кампаніі на выбары ў Каардынацыйную раду? 25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні. Сапраўды, выглядае, што ўдзельнікі выбараў праводзяць іх для сябе, бо не разумеюць сваёй палітычнай місіі або ня вераць у яе. Адсюль сама абраная схема выбараў. Мой голас — гэта мой давер, пры чым ня партыі (іх фактычна няма), а канкрэтнаму палітыку, якога я ведаю. Такія ёсьць у прапанаваных сьпісах, але іх меншасьць. Схема патрабуе, каб, галасуючы за таго, каму давяраю, я аўтаматычна «давяраў» і тым, каго ня ведаю ці каму не давяраю. У выніку мае асобы даверу раскіданыя па розных сьпісах, а галасаваць можна толькі за адзін. Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі. ❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: ; Signal: 37068643669
Show more ...
3 094
6
У Signal зьявілася беларуская мова Стваральнікаў праграмы даўно прасілі распрацаваць беларускую вэрсію, і вось яна зьявілася. Паводле дасьледаваньня Comparitech, Signal уваходзіць у сьпіс найбольш бясьпечных мэсэнджараў.
1 204
7
Украінец Вусік стаў абсалютным чэмпіёнам сьвету ў звышцяжкай вазе. Першым за 25 гадоў Аляксандар Вусік перамог брытанца Тайсана Ф’юры і стаў абсалютным чэмпіёнам сьвету ў боксе ў звышцяжкай вазе.
3 220
5
«Раю „беглым“ забыць пра сваю ўласнасьць». Пра палітычныя канфіскацыі маёмасьці як інструмэнт помсты і застрашваньня Ня толькі арыштаваць палітычных апанэнтаў ці выціснуць за мяжу, але і адабраць маёмасьць, пазбавіць жытла на радзіме — такую форму помсты і застрашваньня былых і патэнцыйных пратэстоўцаў улада ўжо даўно не хавае. Якія маштабы можа набыць гэтая кампанія, да якіх наступстваў здольная прывесьці і калі можа надысьці той час, калі ў дачыненьні да безь віны абрабаваных будзе адноўлена справядлівасьць? Піша Віктар Багдзевіч.
Show more ...
3 324
20
80 год таму пачаў працу Музэй Янкі Купалы Музэй адкрыты на месцы былой хаты паэта. У ім захоўваюцца рукапісы і дакумэнты Янкі Купалы, асабістыя рэчы і фатаграфіі, асобныя рарытэтныя фота паэта з дароўнымі надпісамі, сфармаваны вялікі кніжны фонд. Ёсьць аўтографы Янкі Купалы, ліставаньне родных і сучаснікаў паэта. Музэй мае філіялы ў вёсках Харужанцы, Вязынка, Ляўкі і Яхімоўшчына. Больш падзей гэтага дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
3 421
5
Польшча выдаткуе каля $2,5 млрд на ахову мяжы зь Беларусьсю «Мы вырашылі інвэставаць 10 мільярдаў злотых у нашу бясьпеку, і найперш у бясьпеку ўсходняй мяжы, — заявіў Туск на прэс-канфэрэнцыі. — Мы пачынаем буйны праект па ўзмацненьні бясьпекі мяжы, уключаючы будаўніцтва сыстэмы ўмацаваньняў, а таксама ажыццяўленьне ляндшафтных і экалягічных рашэньняў, якія зробяць гэтую мяжу цяжкапраходнай для патэнцыйнага ворага».
3 759
8
80 гадоў таму адбылася бітва пад Монтэ-Касына, у якой загінулі 264 жаўнеры-беларусы Дзякуючы перамозе ў гэтай бітве жаўнерам антыгітлераўскай кааліцыі была адкрытая дарога на Рым. Яны ўвайшлі ў горад праз два тыдні, а цягам году дайшлі да італьянска-аўстрыйскай мяжы. Пад пад Монтэ-Касіна загінуў і брат Ларысы Геніюш.
3 803
12
У Менску выступіў расейскі гісторык, які «разьвянчаў міт» пра Аршанскую бітву. Але ёсьць нюанс Аляксей Лобін сапраўды зьўяляецца аўтарам манаграфіі «Бітва пад Воршай 8 верасьня 1514 году». Аднак, як расказаў «Свабодзе» яшчэ у 2019 годзе беларускі дасьледчык Аршанскай бітвы Алесь Казакоў, у ёй ёсьць і памылковыя высновы.
3 707
6
Міністар юстыцыі: У паўсядзённым жыцьці беларусы павінны кіравацца пасыламі Лукашэнкі А ўдзельнічаць у «фарміраваньні законапаслухмяных паводзін насельніцтва, прапагандзе грамадзянскасьці і патрыятызму» павінны цяпер натарыюсы і адвакаты.
3 684
18
Прэзыдэнтка Грузіі наклала вета на закон аб «замежных агентах» «Сёньня я наклала вета на «расейскі закон», які супярэчыць нашай канстытуцыі, эўрапейскім стандартам і, такім чынам, зьяўляецца перашкодай на нашым эўрапейскім шляху», – сказала Саломэ Зурабішвілі. Супраць гэтага закона пратэставала больш сотні тысяч людзей на вуліцах Тбіліісі. Апазыцыя і няўрадавыя арганізацыі асьцерагаліся, што яго прыняцьце можа прывесьці да страты Грузіяй статусу кандыдата ў сябры Эўразьвязу, які краіна атрымала ў канцы 2023 году.
Show more ...
3 739
5
Лукашэнкаўская рада па маралі зоймецца праблемай лаянкі сярод моладзі і акультызму Шырокую вядомасьць Грамадзкая рада па маралі атрымалася ў сувязі з канцэртам гурту Rammstein у Менску ў 2010 годзе. «На канцэртах групы часта жыўцом дэманструюцца полавыя акты паміж мужчынамі, семявывяржэньне і перайманьне нацыстаў». — сьцьвярджалі сябры рады. Аднак канцэрт Rammstein у Менску ўсё ж адбыўся.
3 577
10
Памятаеце, як у ЗША мужчына хацеў выкрасьці экс-сьпікерку Палаты прадстаўнікоў і напаў з малатком на яе мужа? Яму вынеслі прысуд Абвінавачаньне патрабавала для мужчыны 40 гадоў пазбаўленьня волі. А вось якое рашэньне прыняў суд.
3 530
0
Амбасада Беларусі ў Эстоніі прыпыніла працу консульскай службы Да аднаўленьня працы, пра якое дыпляматычнае прадстаўніцтва паведаміць дадаткова, ня будуць выдаваць беларускія візы, дакумэнты, ажыцьцяўляць іншыя консульскія дзеяньні.
3 647
7
Міністэрства здароўя скарэктавала нормы па часе і матэрыялах у стаматалёгіі З 1 ліпеня зьменяцца нормы па часе і матэрыялах. Гэтыя захады павінны зрабіць паслугі зубных лекараў таньнейшымі за сёньняшнія расцэнкі.
3 651
4
У Слуцку ствараюць мурал з Анастасіяй Слуцкай. ВІДЭА Як адзначае мастак-мураліст зь Менску Канстанцін Пархомчык, у наступныя два месяцы ў Слуцку зьявяцца 8 новых муралаў. Прычым усе зь іх намалюе ён сам.
3 610
3
Латушка лічыць важным, каб Ціханоўская палітычна падтрымала працэс выбараў у Каардынацыйную раду Пры гэтым кіраўнік НАУ падкрэсьліў, што на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Познані 16 траўня «такія словы ўжо прагучалі з боку Сьвятланы Ціханоўскай».
3 596
4
Ці памруць нацыянальныя дзяржавы і што іх можа замяніць Мультыкультуралізм, перасяленьне народаў, гарады-дзяржавы і адмова ад нацыянальнасьцяў. Так футурысты часта малююць нашу будучыню. Ці час рыхтавацца да сьмерці нацыянальных дзяржаў, да чаго гэта прывядзе і якія ёсьць альтэрнатывы? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з доктарам права Кірылам Касьцянам, экспэртам у сфэры міжэтнічных стасункаў і канстытуцыяналізму. ВІДЭА:

PRESS_Kas_zan0515-TG.mp4

3 689
23
Выбары ў Каардынацыйную раду і беларускі пашпарт. Што ня так з новай сыстэмай для галасаваньня Нарэшце стала вядома, як тэхнічна будуць адбывацца выбары ў Каардынацыйную раду — прагаласаваць змогуць толькі тыя, у каго на руках ёсьць беларускі пашпарт. Здавалася б, звычайная сытуацыя для звычайных выбараў, але нашая палітычная сытуацыя далёкая ад звычайнасьці настолькі, наколькі гэта ўвогуле магчыма. Піша Наста Захарэвіч.
3 930
28
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Грузіны абураюцца новым законам пра замежнае фінансаваньне. Хіба яны ня хочуць жыць сваім розумам і за свае грошы? 25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні. Сваім розумам — так. Але з грашыма праблема — у грузінскага грамадзтва на сваё разьвіцьцё іх няма. Яны ёсьць у Расеі — на адваротныя мэты: каб грузінскага грамадзтва не было. Гаворка не пра сфэры ўплыву, а пра выбар краіны паміж цывілізацыяй і тыраніяй. Грошы на салідарнасьць, эмпатыю і самавыяўленьне ў Расеі разумеюць як «заходнія інтарэсы», а не інтарэсы ўсяго чалавецтва, чым яны ёсьць насамрэч. За салідарнасьць, найвышэйшую праяву чалавечнасьці, у Расеі садзяць у турму. Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі. ❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: ; Signal: 37068643669
Show more ...
3 583
7
Сёньня 100 гадоў газэце «Сын беларуса» 18 траўня 1924 году ў Вільні пачала выходзіць газэта «Сын беларуса». Яна публікавала выступы беларускіх дэпутатаў у польскім сойме. Рэдактар Мікалай Шыла. Наступніца закрытай газэты «Голас беларуса». Выйшла 42 нумары выданьня. Затым закрытая польскімі ўладамі. Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»:
3 500
5
https://youtu.be/Fth1GjMjjqA?si=flULE7oamMmUzaL0
У беларусаў забіраюць жыльлё. Вынікі тыдня
Лукашэнка выехаў з візытам у Азэрбайджан, а таксама наведаў Нагорны Карабах. Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы супраць беларусаў за ўдзел у акцыях за мяжой. Праводзяцца ператрусы, арыштоўваюць маёмасьць беларусаў. Чаму рэпрэсіі ўзмацняюцца і выходзяць за межы Беларусі — тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч. #радыёсвабода #навіны #карбалевіч Наш сайт: https://www.svaboda.org/ TELEGRAM: https://t.me/radiosvaboda FACEBOOK: https://www.facebook.com/svaboda.org TWITTER: https://twitter.com/svaboda INSTAGRAM: https://www.instagram.com/radiosvaboda/ TikTok: https://www.tiktok.com/@radio_svaboda Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню https://smarturl.click/p1yA Як бясьпечна і ананімна паведаміць важную інфармацыю нашай рэдакцыі https://smarturl.click/0DO8
3 750
3
Галоўнае за 17 траўня : «У Беларусі цяпер ваююць з журналістамі» 📌 Па месцы рэгістрацыі ў Беларусі намесьніка старшыні БАЖ Гарэцкага 📌 У кватэры журналіста-фрылансэра зь Віцебску супрацоўнікі КДБ , жытло апячаталі 📌 Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі: авіяцыйнага рэактыўнага паліва з Мазырскага НПЗ у расейскія аэрапорты 📌 Ціханоўская Польшчы візы для беларусаў 📌 Лукашэнка , які перайшоў пад кантроль Азэрбайджану 📌 Праваабаронца Судаленка на прызначаную яму ў Беларусі адвакатку, якая ігнаруе ягоныя звароты 📌 27% за дзень. акцый ЕPAM аб праблемах у беларускім ІТ-сэктары 📌 Арышт сына, сьмерць бацькі, цяжкая хвароба дачкі. 📌 «Ёсьць сумневы, што на выбарах у КР прагаласуюць хаця б дзясяткі тысяч людзей», — да Дня салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі
Show more ...
3 750
2
Аляксандр Лукашук: «У Беларусі цяпер ваююць з журналістамі» У Вільні адбылася прэзэнтацыя кнігі экс-дырэктара Беларускай службы «Радыё Свабода» Аляксандра Лукашука. Кніга Аляксандра Лукашука «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» выйшла ў праскім беларускім выдавецтве «Вясна». Прэзэнтацыя кнігі таксама адбудзецца ў Варшаве і Празе, а сёньня аўтар прадставіў яе віленскай беларускай супольнасьці. У прадмове аўтар напісанў, што гэта кніга ўспамінаў пра тое, «як рабілася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і ім самім».
Show more ...
3 715
5
Ці трэба правяраць кандыдатаў у КР на паліграфе? 25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Выбары працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў відэаэтэры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Тацяна Мартынава, сьпіс «Хопіць баяцца» і Генадзь Манько ад блёку «Воля».

PRESS_Mart_man-TG.mp4

3 799
15
У Беларусі рэглямэнтавалі працэдуру выкарыстаньня паліграфу. Абяцаюць выконваць правы чалавека Генэральная пракуратура Беларусі сваім загадам зацьвердзіла інструкцыю аб парадку правядзеньня «апытаньня з выкарыстаньнем тэхнічных сродкаў (паліграфу) у пракуратуры». У парадку вызначана шэсьць мэтаў, зь якімі можа праводзіцца «апытаньне з выкарыстаньнем паліграфу», у тым ліку для «выяўленьня наяўнасьці (адсутнасьці) абставінаў і фактаў, якія перашкаджаюць прыёму на службу ў пракуратуру. Іншыя пяць мэтаў засакрэцілі: у дакумэнце іх пазначылі заўвагай «для службовага карыстаньня». Дакумэнт прадугледжвае магчымасьць адмовы чалавека ад праходжаньня паліграфу.
Show more ...
3 645
3
Ціханоўская абмеркавала зь міністрам эўрапейскіх справаў Польшчы візы для беларусаў Сустрэча адбылася падчас міжнароднага эканамічнага форуму ў Познані Impact. Як паведамляе прэсавая служба Сьвятланы Ціханоўскай, яна выказала падзяку Польшчы за пасьлядоўную палітыку адносна Беларусі і за тое, што Польшча працягвае прымаць беларусаў. Ціханоўская заклікала міністра эўрапейскіх справаў Польшчы Адама Шляпку ўзьняць пытаньне спрашчэньня візавага рэжыму і пашырэньня практыкі выдачы візаў для беларусаў. Яна зьвярнула ўвагу на неабходнасьць захаваць пасажырскія зносіны паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, важнасьць падтрымкі незалежных мэдыя і культурніцкіх ініцыятываў.
Show more ...
3 668
12
Па месцы рэгістрацыі ў Беларусі намесьніка старшыні БАЖ Гарэцкага прыходзілі зь ператрусам 17 траўня сілавікі прыходзілі зь ператрусам па месцы рэгістрацыі ў Менску намесьніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага. Супраць яго заведзеная крымінальная справа, за што — невядома, БАЖ. Барыс Гарэцкі і іншыя лідэры Беларускай асацыяцыі журналістаў вымушана выехалі зь Беларусі яшчэ ў 2021‑м годзе пасьля разгрому сілавікамі офісу арганізацыі ў Менску. «Сілавікі прыходзілі з пастановай на ператрус. Я ня ведаю, ці нешта было забрана з кватэры, людзі вельмі напалоханыя і цяпер баяцца камунікаваць. Але ніякіх маіх рэчаў у кватэры няма, бо я вымушана не жыву ў Беларусі ўжо тры гады», — расказаў Барыс Гарэцкі прэс-службе БАЖ.
Show more ...
3 645
3
Вайсковая выведка Ўкраіны: Харкаўшчыну разам з украінцамі абараняюць замежны легіён і полк Каліноўскага У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны паведамілі, што расейскія войскі працягваюць атакі з адначасовымі авіяцыйнымі і артылерыйскімі абстрэламі. Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны апублікавала відэазапіс, на якім можна пабачыць, як абстрэльваюцца пазыцыі расейцаў на Харкаўшчыне. У подпісе да відэазапісу паведамляецца, што сумеснае кіраваньне мінамётным агнём на харкаўскім кірунку прарыву ажыцьцяўляюць падразьдзелы замежнага легіёну і палку Каліноўскага.
Show more ...
3 693
9
У кватэры журналіста-фрылансэра зь Віцебску супрацоўнікі КДБ выламалі дзьверы, жытло апячаталі Зьміцер Казакевіч са жніўня 2021 году не жыве ў Беларусі. У 2020-2021 гадах яго затрымлівалі, дома адбылося тры ператрусы.
3 812
6
Улады Славаччыны: нападнік на прэмʼера Фіцу дзейнічаў адзін Робэрт Фіца знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане пасьля спробы замаху 16 траўня.
3 737
0
Што сьведчыць пра ІТ-рынак падзеньне цэнаў на акцыі EPAM? Даведаліся ў экспэртаў і паглядзелі, колькі цяпер каштуюць акцыі сусьветных кампаній і ці рэальна зарабіць на іх:
3 731
10
🤳 Падпісвайцеся на Свабоду ў TikTok Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня: 👉🏻 Колькі сёлета каштуе выпускны ў Беларусі? 👉🏻 Гісторыя на Свабодзе. 👉🏻 Рух па-беларуску. 👉🏻 Працягваем расказваць пра беларускія гарады.
Show more ...
3 761
2
Лукашэнка наведаў тэрыторыю Нагорнага Карабаху, які перайшоў пад кантроль Азэрбайджану Напярэдадні, 16 траўня, падчас візыту ў Баку Лукашэнка назваў вайну за Нагорны Карабах вызваленчай для Азэрбайджану і прапанаваў прэзыдэнту Ільхаму Аліеву дапамагчы ў «пасьляваенным аднаўленьні» краіны.
8 369
13
Праваабаронца Судаленка з эміграцыі паскардзіўся на прызначаную яму ў Беларусі адвакатку, якая ігнаруе ягоныя звароты Леанід Судаленка ня мае магчымасьці кантактаваць з адвакаткай, якую прызначылі яго абараняць у крымінальнай справе, заведзенай супраць яго ў Гомлі ў парадку спэцыяльнага вядзеньня, завочна. Між тым працэс над праваабаронцам можа пачацца ў любы дзень.
3 802
4
Праваабаронца Судаленка з эміграцыі паскардзіўся на прызначаную яму ў Беларусі адвакатку, якая ігнаруе ягоныя звароты Леанід Судаленка ня мае магчымасьці кантактаваць з адвакаткай, якую прызначылі яго абараняць у крымінальнай справе, заведзенай супраць яго ў Гомлі ў парадку спэцыяльнага вядзеньня, завочна. Між тым працэс над праваабаронцам можа пачацца ў любы дзень. Пры гэтым Судаленка, які жыве ў эміграцыі, лічыць, што ягонае права на абарону ігнаруецца.
144
3
«Ёсьць сумневы, што на выбарах у КР прагаласуюць хаця б дзясяткі тысяч людзей», — аналітык Мажэйка Аналітык Вадзім Мажэйка аналізуе кампанію выбараў у Каардынацыйную раду, разважае, ці зможа КР павялічыць свае паўнамоцтвы і ці ёсьць у гэтым сэнс, і адзначае, што менскі рэжым, рэагуючы толькі рэпрэсіямі, адвучыўся гуляць з палітычнымі апанэнтамі тонка.
4 204
18
Мінула 10 год са сьмерці Зьмітра Сідаровіча — музыкі і паэта, лідэра гурту «Камэлот» Песенныя тэксты Зьміцер Сідаровіч пачаў пісаць яшчэ ў трынаццацігадовым узросьце. Па-беларуску пачаў пісаць у 1984-м, у 1991 годзе стварыў этна-рок-гурт «Камэлот». Пазьней граў у гуртах «Гаспадары з-пад Вільні» (2000) і «Стары Ольса» (2002). У 2008 годзе заснаваў капэлу «На таку», якая ладзіла вечарыны традыцыйнага танцу ў кавярні «Жар-птушка». У апошні год жыцьця займаўся адраджэньнем беларускай застольнай музыкі. Укладальнік даведніка «Вялікія музыкі 20 стагодзьдзя», аўтар кнігі вершаў «Тры жалуды» і музыкі для дзяцей.
Show more ...
3 822
5
21 траўня ў сьвеце чарговы раз адзначаецца Міжнародны Дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. Гэтую дату абралі да чарговай гадавіны сьмерці ў калёніі № 17 пад Шкловам палітвязьня, актывіста зь Бярозаўкі Горадзенскай вобласьці Вітольда Ашурка, які памёр за кратамі 21 траўня 2021 году. Свабода сабрала расклад падзей з нагоды Дня салідарнасьці з палітвязьнямі ў розных гарадах сьвету:
3 745
10
Арышт сына, сьмерць бацькі, цяжкая хвароба дачкі. Гісторыя шматдзетнай маці Кацярыны У Кацярыны, якая з палітычных прычын пакінула Беларусь з чацьвярымі дзецьмі, здарылася бяда. Яе 20-гадовай дачцэ Дар’і патрэбна тэрміновая апэрацыя для выдаленьня пухліны. «Даша стамілася ад шпіталяў, на яе целе глыбокія шнары, распухлі грудная клетка, рукі, шыя. Але яна верыць, што пасьля чарговай апэрацыі ўсё будзе добра», — расказвае Кацярына аб сваёй дачцэ, якую днямі будуць апэраваць у Польшчы. Падрабязьяней пра гісторыю сям’і:
Show more ...
3 850
5
Беларусам сталі часьцей адмаўляць у шэнгенскіх візах Працэнт адмоваў беларусам у 2023 годзе павялічыўся да 3,4% — у 2022 годзе гэты паказчык складаў 1,9%, паведамляе рэсурс . Акрамя беларусаў, часьцей з адмовамі ў атрыманьні шэнгенскіх візаў сталі сутыкацца грамадзяне Расеі, Турэччыны і Ірану:
4 074
8
Лукашэнка ў Баку. Чаму адносіны Беларусі з Азэрбайджанам лепшыя, чым з Армэніяй «Менск больш зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Азэрбайджанам, чым Баку — у сяброўстве зь Менскам. Рэжым Аліева не знаходзіцца ў ізаляцыі, праводзіць ураўнаважаную палітыку, супрацоўнічае з рознымі цэнтрамі сілы. Лукашэнка такой свабоды дзеяньняў ня мае, у яго зьвязаныя рукі і вузкі калідор для манэўру з аглядкай на Маскву». Палітычны аналітык Валер Карбалевіч — пра візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Азэрбайджан:
Show more ...
4 135
4
Галоўнае за 16 траўня 👮🏻‍♂️ Сьледчы камітэт крымінальную справу супраць беларусаў за ўдзел у акцыях да Дня Волі па ўсім сьвеце 👫 «Справа 104». Да некаторых эмігрантаў 👨🏻‍⚖️ Усе кааліцыі, якія балятуюцца ў Каардынацыйную раду, у Беларусі 🚗 «Я ўжо ня памятаю свайго сапраўднага імя». 🗣 «Дзеда хутка ня будзе, а нам далей будаваць гэтую краіну». 🎉 Радыё Свабода — 70 гадоў. 🙍🏻‍♂️Лукашэнка рыхтуе беларусаў да ўдзелу ў вайне Расеі з NATO, якая можа адбыцца не пазьней за 2026 год, — 🇬🇪 За што змагаюцца грузіны:
Show more ...
3 969
4
У Віцебску прарасейскага актывіста асудзілі па артыкуле «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» 74-гадовага прарасейскага актывіста Аляксандра Андрэйкава судзілі за даўні рэпост з рэсурсу, пазьней прызнанага ў Беларусі «экстрэмісцкім», распавяла прарасейская актывістка Эльвіра Мірсалімава. «Ён, вядома ж, ніякі не „экстрэміст“. Сказаць, што ён знаходзіцца зараз у шоку, — гэта нічога не сказаць. Ці застанецца ён пасьля ўсяго гэтага „ябацькам“ — вось пытаньне», — напісала Мірсалімава ў Тэлеграме:
Show more ...
3 805
8
За што б'юцца грузіны Чаму ў Грузіі працягваюцца маштабныя пратэсты супраць так званага закону пра «замежных агентаў? Ці трапляе Грузія ўсё больш пад расейскі ўплыў і наколькі там імаверная зьмена ўлады? — Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Сандро Джупалакіяні, журналіст грузінскай службы Радыё Свабода і сайту «Эхо Кавказа»: 🎥 ВІДЭА цалкам:

PRESS_Gruza-TG.mp4

3 937
13
У 2024 годзе ў сеціва несанкцыянавана трапілі пэрсанальныя зьвесткі мільёна беларусаў Гаворка пра адзін буйны інцыдэнт, зьвязаны з кампаніяй, якая займаецца перавозкамі, удакладніў дырэктар Нацыянальнага цэнтру абароны пэрсанальных зьвестак Андрэй Гаеў. Назву кампаніі ён не назваў. За апошнія гады гэта ўжо ня першы буйны выцек асабістай інфармацыі беларусаў:
3 718
3
Паплечніку Бабарыкі Івану Краўцову завочна прысудзілі 11 гадоў калёніі Яго прызналі вінаватым у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады», «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня ці ўдзеле ў ім» і «распальваньні сацыяльнай варожасьці ці варажнечы». Для абвінавачаньня ў «іахлярстве», якое першапачаткова фігуравала ў раскладзе, суд належных падставаў не знайшоў. Іван Краўцоў — беларускі палітычны актывіст, выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады, сябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Разам» і каманды кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году Віктара Бабарыкі:
Show more ...
4 020
8
Польшча аб’явіла ў вышук судзьдзю, які ўцёк у Беларусь Томас Шмыт, які ўцёк з Польшчы ў Беларусь, абʼяўлены ў вышук, што зьяўляецца крокам да міжнароднага ордэра на арышт па абвінавачаньні ў шпіянажы, паведаміла нацыянальная пракуратура Польшчы. Нават калі Беларусь не прыслухаецца да міжнароднага ордэра, гэта абмяжуе магчымасьць Шмыта падарожнічаць за мяжу:
3 808
2
Лукашэнка рыхтуе беларусаў да ўдзелу ў вайне Расеі з NATO, якая можа адбыцца не пазьней за 2026 год, — расейскі палітоляг Марозаў «Пуціну можа спатрэбіцца ўдзел у вайне беларускага войска ў выпадку буйной няўдачы Расеі на полі бою», — лічыць палітычны аналітык Аляксандар Марозаў. У вялікім інтэрвію Свабодзе ён разважае пра тое, што азначае прызначэньне міністрам абароны Расеі эканаміста Белавусава і што азначаюць заявы Лукашэнкі пра падрыхтоўку да вайны:
3 964
28
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» ўсе кааліцыі, якія балятуюцца ў Каардынацыйную раду КДБ Беларусі прызнаў усе 12 сьпісаў кандыдатаў на выбарах у Каардынацыйную раду «экстрэмісцкімі фарміраваньнямі». Тым часам дэмакратычныя сілы заклікаюць беларусаў далучыцца да галасаваньня на выбарах у Каардынацыйную раду і гэтым «зрабіць унёсак у будучыню Беларусі»:
3 886
11
У парадзе 3 ліпеня ў Менску прымуць удзел расейскія «Іскандэры-М» На аэрадроме «Ліпкі» адбылося першае трэнаваньне парадных разьлікаў мэханізаванай калёны. У парадзе ўпершыню прымуць удзел апэратыўна-тактычныя комплексы «Іскандэр-М», дадалі ў ведамстве. Таксама ў ім удзельнічае каля 300 адзінак колавай і тракавай тэхнікі з розных падразьдзелаў Узброеных Сіл і «пэрспэктыўныя ўзоры ўзбраеньня і тэхнікі», распрацаваныя прадпрыемствамі Дзяржваенпраму:
3 833
0
«Справа 104». Да некаторых эмігрантаў ужо прыйшлі па месцы жыхарства ў Беларусі з вобшукамі, у іншых апісваюць маёмасьць Адна з эмігрантак расказала Свабодзе, што сёньня па яе месцы жыхарства ў Беларусі прыходзілі. Чаго хацелі, яна ня ведае, бо ад сваякоў запатрабавалі падпісаць дакумэнт аб невыдаваньні. «Яны ўсе там страшна напалоханыя і мне нават ня кажуць, быў гэта вобшук, вопіс ці арышт жытла», — кажа жанчына. Яна неаднаразова брала ўдзел у акцыях у Варшаве.
4 141
44
«Дзеда хутка ня будзе, а нам далей будаваць гэтую краіну». Былыя палітвязьні разважаюць, які выбар горшы — зьяжджаць ці заставацца Ці адчувае сябе свабодным палітвязень пасьля таго, як адседзеў увесь тэрмін? Чаму вялікая частка былых палітвязьняў пасьля адбыцьця тэрміну пакідае Беларусь? Ехаць ці заставацца? Чаму абодва выбары дрэнныя? Пра гэта апошняя частка падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ».
3 907
15
У Польшчы прынялі папраўкі ў закон аб адукацыі, якія могуць дапамагчы беларусам паступаць у польскія ВНУ Сэйм Польшчы 15 траўня прагаласаваў за папраўкі ў закон аб адукацыі, якія датычацца дапамогі грамадзянам Украіны. Папраўкі разам з тым могуць паспрыяць і грамадзянам Беларусі.
3 902
8
🎡🎢 Увага, пошук! Для падрыхтоўкі публікацыі шукаем дзейных, альбо былых супрацоўнікаў беларускіх паркаў атракцыёнаў. Ананімнасьць гарантуем! 📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: ; Signal: 37068643669
3 858
3
«Я ўжо ня памятаю свайго сапраўднага імя». Як працуе эвакуацыйная каманда, якая вывозіць людзей зь Беларусі «Ён прыйшоў на мяжу, убачыў блёкпост і проста спакойна пайшоў міма ўсіх шлягбаўмаў, не зьвяртаючы ні на кога ўвагі. Ва ўсіх памежнікаў быў шок». Удзельнікі каманды расказалі Свабодзе, як яны гэта «вывозяць», як правялі некалькі яскравых апэрацый і ці ўзяліся б эвакуаваць зь Беларусі Мікалая Лукашэнку.
4 269
33
Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць беларусаў за ўдзел у акцыях да Дня Волі па ўсім сьвеце Ведамства паведамляе, што сьпіс падазраваных у справе «Беларусаў замежжа» папоўніўся 104 прозьвішчамі. Сьледчы камітэт адзначыў, што атрымаў зьвесткі пра больш як сотню асобаў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у вулічных акцыях на тэрыторыі Варшавы, Вільні, Уроцлаву, Беластоку, Брусэлю, Батумі, Прагі, Філядэльфіі і г.д. У чым іх вінавацяць?
3 939
51
Сталі вядомыя выракі двум каталіцкім сьвятарам, затрыманым у Шуміліне Затрыманых не прывозілі ў суд і разглядалі іх адміністрацыйную справу праз Skype.
3 735
6
Нарвэскі ПЭН прыняў у ганаровыя сябры Алеся Бяляцкага 15 траўня на гадавым сходзе Нарвэскага ПЭН — філіі ўсясьветнага абʼяднаньня пісьменьнікаў за свабоду слова — у яго ганаровыя сябры ўрачыста прынялі зьняволенага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.
3 805
8
Расея закрыла сваю вайсковую базу ў Нагорным Карабаху Войскі Азэрбайджану занялі Нагорны Карабах у верасьні мінулага году падчас маланкавага наступу, у выніку якога 100 тысяч этнічных армян пакінулі гэты раён.
3 764
5
Радыё Свабода — 70. «Беларуская служба нарадзілася з намаганьняў беларусаў у Амэрыцы», — Багдан Андрусышын Як Беларуская служба Радыё Свабода скарысталася «вакном магчымасьцяў» на мяжы 80–90-х гадоў ХХ стагодзьдзя? Якімі бачыла беларуская эміграцыя на працягу савецкіх дзесяцігодзьдзяў шляхі пераменаў у Беларусі? Навошта ЗША Радыё Свабода? На гэтыя пытаньні напярэдадні 70-гадовага юбілею Беларускай службы Радыё Свабода адказвае яе шматгадовы супрацоўнік, журналіст і сьпявак Багдан Андрусышын (Данчык).
Show more ...
3 822
11
Ужо сёньня: год таму загінуў Міраслаў Лазоўскі 16 траўня 2023 году ў баі ў Бахмуце (Украіна) загінуў Міраслаў Лазоўскі, беларускі добраахвотнік, распаўсюднік кніг. Лазоўскаму было 49 гадоў. Ён нарадзіўся ў Менску, у 1995 годзе ўступіў у заснаванае Міколам Статкевічам «Згуртаваньне беларускіх вайскоўцаў», у тым жа годзе стаў адным са стваральнікаў «Белага легіёну» – ваенізаванай патрыятычнай арганізацыі, мэтай якой была дапрызыўная падрыхтоўка моладзі. Больш гістарычных датаў 16 траўня ў нашым матэрыяле «Ўжо сёньня»:
Show more ...
3 903
6
Параненаму прэм’еру Славаччыны зрабілі пасьпяховую апэрацыю Позна ўвечары віцэ-прэмʼер Славаччыны Томаш Тараба паведаміў журналістам, што апэрацыя параненага прэмʼер міністра краіны Робэрта Фіцы прайшла пасьпяхова і чакаецца, што Фіца выжыве. Нападнік выпусьціў у Фіцу пяць куляў на сустрэчы зь людзьмі ў горадзе Гандлава, прыкладна за 150 кілямэтраў на поўнач ад сталіцы краіны, Браціславы. Прэм'ера адвезьлі верталётам у бальніцу ў суседнім горадзе Банская Бастрыца, меркаванага нападніка затрымалі. Іншыя падрабязнасьці тут:
Show more ...
4 168
4
Два байцы Палка Каліноўскага атрымалі раненьні, іх жыцьці ўратаваў сабака 15 траўня падчас выкананьня баявога заданьня на вайне ва Ўкраіне атрымалі раненьні два байцы мінамётнага разьліку БПЛА імя Мікіты Крыўцова. Іх жыцьцю на дадзены момант нічога не пагражае, Полк Каліноўскага. Таксама полк у сваім тэлеграм-канале напісаў, што ваяры выжылі дзякуючы дабэрману Магнусу. Сабака быў побач у шэрагу баявых задач, а на гэты раз «цаной свайго жыцьця выратаваў групу людзей ад сьмерці і раненьняў». Крыніца фота: Полк Каліноўскага
Show more ...
4 130
11
У Польшчы для дзяцей беларусаў арганізавалі бясплатную падрыхтоўку да школьных іспытаў Цэнтар беларускай салідарнасьці запрашае дзяцей беларусаў на бясплатную падрыхтоўку да іспытаў па матэматыцы і ангельскай мове пасьля 8 клясы польскай школы.
4 072
7
Галоўнае 15 траўня , ён паранены, яго адвезьлі ў шпіталь 📌 У Расеі беларускага доктара-рэаніматоляга Мартава 📌 Фатограф Васюковіч вынес з «Валадаркі» 📌 Пералік відаў дзейнасьці, дазволеных для ІП, за апошнія 3 месяцы. Сярод іх добраахвотнікі і былыя палітвязьні 📌 «У Менску было нашмат страшней». 📌 «Ня я ў літаратуры, а літаратура ўва мне». . Тлумачым з Гурневічам 📌 «Гісторыя на Свабодзе». 📌 «Такая праграма каштуе ад 200 тысяч даляраў». 📌 «ПіК Свабоды».
Show more ...
4 044
5
Сакрэты судзьдзі, якому Лукашэнка даў ахову за грошы беларусаў Гэтага не зразумее той, хто ня ведае, чым ён займаўся ў Польшчы, і не разьбіраецца ў нюансах палітычнай сытуацыі ў гэтай краіне. Але журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч ведае і разьбіраецца. ВІДЭА:
3 767
13
«Беларусы вяртаюць сабе голас» 25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. У відэаэтэры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Надзея Нортан, кіраўніца сьпісу «Голас дыяспар» і Вэста Свэндсэн ад Блёку Пракоп’ева-Ягорава. ВІДЭА:

PRESS_Nor-Sve-TG.mp4

3 874
16
«Гісторыя на Свабодзе». Ці было б Літве і Беларусі лепш, калі б шляхта цудоўным чынам зьнікла ў XVII стагодзьдзі? Што пагубіла беларускае мяшчанства і беларускія гарады? Наколькі згубнаю аказалася роля шляхты ў беларускай гісторыі? Ці было б народу і краіне лепш, калі б шляхта цудоўным чынам зьнікла ў якім-небудзь XVII стагодзьдзі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш як 150 навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж. ВІДЭА:
3 719
8
Расея кіраванымі авіябомбамі абстраляла мэдычную ўстанову на Харкаўшчыне. На фронце без перамен Цягам дня расейскія войскі абстралялі Харкаўскую вобласьць, Дніпро, Мікалаеў і Херсон. Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў заявіў, што ў выніку расейскага авіяўдару па будынку агульнай практыкі сямейнай мэдыцыны ў сяле Малая Данілаўка Харкаўскай вобласьці чатыры мэдыкі атрымалі раненьні. Што вядома пра іншыя падзеі і як абараняюцца ўкраінцы?
Show more ...
3 763
2
Беларусь паказала найгоршы ў гісторыі паказьнік у выкананьні правоў прадстаўнікоў ЛГБТК+ Другі год запар Беларусь займае 45-е месца сярод 49 краінаў Эўропы ў пытаньні прававога становішча прадстаўнікоў ЛГБТК-супольнасьці, вынікае са штогадовай мапы, апублікаванай 15 траўня арганізацыяй эўрапейскіх ЛГБТК+ ILGA-Europe. Горш за Беларусь толькі Армэнія, Турэччына, Азэрбайджан і Расея.
3 881
14
«Ня я ў літаратуры, а літаратура ўва мне». У новым рамане Бахарэвіча зьнік аўтар Сяргей Дубавец піша пра новы раман Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба», які гэтымі днямі прэзэнтуюць у розных гарадах замежжа, і канчатковае разьвітаньне з савецкімі літаратурнымі стэрэатыпамі.
3 808
16
Last updated: 11.07.23
Privacy Policy Telemetrio