«Каб прасоўваць ў беларускае палітычнае асяроддзе ідэю аб стварэнні Беларускага Вызвольнага Войска». Паспалітае Рушэнне ў складзе КР
На мінулым тыдні да Каардынацыйнай Рады Беларусі далучылася арганізацыя Паспалітае Рушэнне.
– Наша мэта прасоўваць у беларускае палітычнае асяроддзе ідэю аб ўсебаковай падтрымцы стварэння Беларускага Вызвольнага Войска, – распавядае прадстаўнік Паспалітага Рушэння ў КР
Сяржук Кедышка. – Лічым, што ў дадзены момант, калі Беларусь фактычна акупаваная Расеяй, гэта мусіць стаць галоўным фактарам уздзеяння на рэжым Лукашэнкі.
На думку новага ўдзельніка КРБ, зараз ўвага да беларускіх дабраахвотніцкіх фармаванняў вельмі слабая і не адпавядае патрэбам часу.
Нагадаем, арганізацыі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл, якія не маюць прамых прадстаўнікоў у бягучым складзе КРБ, могуць дэлегаваць свайго прадстаўніка ці прадстаўніцу да 1 ліпеня 2023 года.
Падрабязней пра працэдуру — у апісанні анкеты
па спасылцы.Show more ...