У гэты дзень, 13 студзеня 1593 года, памёр Сымон Будны, знакаміты рэлігійны дзеяч, актыўны ўдзельнік рэфармацыйнага руху, прапаведнік. Нават ягонае прозвішча нібы падказвала, што ён будзе будзіцелем царкоўнага жыцця. Ён аўтар знакамітага "Катэхізіса" дзе па-старабеларуску у форме пытанняў і адказаў тлумачылася рэлігійнае вучэнне.
Ён жа адзін з заснавальнікаў кальвінісцкай друкарні ў Нясвіжы пры князях Радзівілах. Таму з 1982 года ў горадзе стаіць помнік Сымону Буднаму. Помнік Буднаму стаіць і ва ўнутраным дворыку БДУ, дзе паказаны ягоны дыспут з асветнікам Васілём Цяпінскім.
Рэлігійныя погляды Буднага мелі трансфармацыю, а ў самога прапаведніка з'яўлялася нямала прыхільнікаў, але адначасова і шмат лютых ворагаў.
Адметна, мы ведаем як выглядаў дзеяч толькі на падставе карыкатуры, як Сымон Будны смажыцца ў пекле за ерась (малюнак з памфлету езуіта Станіслава Рэшкі).
Показати повністю ...