El servicio también está disponible en su idioma. Para cambiar el idioma, presioneEspañola
Best analytics service

Add your telegram channel for

  • get advanced analytics
  • get more advertisers
  • find out the gender of subscriber
Kategoriya
Kanal joylashuvi va tili

auditoriya statistikasi Светлана Тихановская

Ko‘proq ko‘rsatish
22 665-20
~19 430
~4
67.01%
Telegram umumiy reytingi
Dunyoda
30 768joy
ning 78 777
211joy
ning 384
da kategoriya
1 312joy
ning 2 793

Obunachilarning jinsi

Kanalga qancha ayol va erkak obuna bo'lganligini bilib olishingiz mumkin.
?%
?%

Obunachilar tili

Til bo'yicha kanal obunachilarining taqsimlanishini bilib oling
Ruscha?%Ingliz?%Arabcha?%
Kanal o'sishi
GrafikJadval
K
H
O
Y
help

Ma'lumotlar yuklanmoqda

Kanalda foydalanuvchining qolish muddati

Obunachilar sizning kanalingizda qancha vaqt turishini bilib oling.
Bir haftagacha?%Eskirganlar?%Bir oygacha?%
Obunachilarning ko'payishi
GrafikJadval
K
H
O
Y
help

Ma'lumotlar yuklanmoqda

Since the beginning of the war, more than 2000 civilians have been killed by Russian missiles, according to official data. Help us protect Ukrainians from missiles - provide max military assisstance to Ukraine #Ukraine. #StandWithUkraine
Святлана Ціханоўская – пра візіт у ЗША, які пачынаецца ўжо заўтра

st_tg.mp4

1 595
11
«Клопат – нашая салідарнасць, дзякуючы якой можна быць упэўненымі: заўсёды ёсць да каго звярнуцца ў цяжкую хвіліну», – Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускімі ўцекачамі  Беларуская лідарка наведала шэлтар «Хуткай гуманітарнай дапамогі» ў Вільні. Для Святланы Ціханоўскай правялі экскурсію па месцу, дзе жывуць былыя палітвязні і іх сем’і, беларускія актывісты. Лідарка пазнаёмілася з жыхарамі шэлтару: у шчырай і цёплай размове яны падзяліліся асабістымі гісторыямі свайго пераследу ў Беларусі і пераезду ў Літву. Галоўнае з сустрэчы:  👉🏻 Агучылі існуючыя праблемы і падзяліліся вопытам іх вырашэння. Каманда Офіса абмянялася кантактамі з жыхарамі шэлтару для супрацоўніцтва. 👉🏻 Абмеркавалі страхі былых палітвязняў звяртацца па дапамогу ў гуманітарныя арганізацыі і патрэбу спраўляцца з гэтым разам, карыстаючыся гарызантальнымі сувязямі. Святлана Ціханоўская: «Я вельмі ўдзячная ўсім за цёплую сяброўскую атмасферу. За тое, што падзяліліся сваімі гісторыямі і распавялі пра праблемы. Такія сустрэчы пакідаюць у сэрцы адчуванне шчырай падзякі за тое, як моцна беларусы ўкладаюцца ў дапамогу адно аднаму. Гэты клопат – нашая салідарнасць, дзякуючы якой можна быць упэўненымі: заўсёды ёсць да каго звярнуцца ў цяжкую хвіліну. Што пасля столькіх выпрабаванняў, эміграцыі, складанасцяў – ёсць месца, дзе цябе абдымуць і падтрымаюць». Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» разам з актывістамі забяспечвае функцыянаванне і працу шэлтараў для беларускіх уцекачоў у трох краінах і чатырох гарадах свету: Вільня (Літва), Батумі (Грузія), Уроцлаў і Варшава (Польшча).
Ko'proq ko'rsatish ...
2 824
10
Святлана Ціханоўская: «Без ведаў не можа быць дэмакратыі, а для сапраўдных ведаў — патрэбная свабода» Беларуская лідарка выступіла з прамовай на адкрыцці міжнароднай канферэнцыі «Розум за кратамі: філасофія ў турме», арганізаванай у знак салідарнасці з беларускім палітвязнем і філосафам Уладзімірам Мацкевічам. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская падкрэсліла ролю ведаў і свабоды думкі ў дэмакратычным грамадстве, а таксама звярнула ўвагу на ціск рэжыму на беларускую інтэлектуальную супольнасць. Прыводзім яркія цытаты з прамовы: 📌 «Рэжыму не трэба ведаць, што насамрэч думаюць людзі. Яму патрэбныя не эксперты, а слугі. Праўда прыносіцца ў ахвяру агрэсіўнай ідэалогіі «рускага свету». Улада дыктатараў заснаваная не на веданні праўды, а, у першую чаргу, на фізічным гвалце. Але гвалт таксама накіраваны супраць чалавечага розуму». 📌 «Без ведаў не можа быць дэмакратыі, а для сапраўдных ведаў — патрэбная свабода. Свабода даследаваць, вучыцца, адкрываць нешта новае. Толькі дэмакратычнае грамадства гарантуе гэтую свабоду». 📌 «Калі вы вымушаныя называць «правільным» тое, што няправільна, і наадварот, – гэта гвалт над вашым розумам і душой. Вы можаце захаваць сваё крэсла, але страціце аўтарытэт як інтэлектуал. На жаль, менавіта так ідзе справа сёння з многімі навукоўцамі ў Беларусі». 📌 «Мы ўсе марым пра Беларусь, дзе думаць і казаць праўду не будзе злачынствам. Дзе інтэлектуалы не будуць маргіналізаваныя і кінутыя за краты. Упэўнена, гэтая мара спраўдзіцца. Такія творчыя і таленавітыя людзі, як беларусы, не змогуць доўга мірыцца з тыраніяй».
Ko'proq ko'rsatish ...
2 926
11
Святлана Ціханоўская: «Рэжым 4 гады робіць усё, каб прымусіць беларусаў маўчаць» У інтэрв'ю каналу «Дождь» беларуская лідарка падзялілася сваім бачаннем умоваў, пры якіх у Беларусі адбудуцца сумленныя выбары, а таксама распавяла, чаму важна ўмацоўваць нацыянальную ідэнтычнасць. Асноўнае з гутаркі:  📌 «Лукашэнка хоча сядзець ва ўладзе бясконца. Ён баіцца перадаваць уладу, бо нікому не верыць». 📌 «Для таго, каб у Беларусі былі рэальныя выбары, трэба выканаць 5 умоваў: спыненне рэпрэсіяў, вызваленне ўсіх палітвязняў, роўныя ўмовы для вылучэння і ўдзелу ўсіх кандыдатаў, свабода прэсы і свабода слова, забеспячэнне сумленнага падліку галасоў». 📌 «Лукашэнка ведае, што не верне добразычлівасць Захаду. Да таго ж, нягледзячы на тое, што цяпер выглядае так, што Пуцін яго хаўруснік, ён баіцца Расію. Ён ведае, што Пуцін зможа яго замяніць. Каб мінімізаваць рызыкі, ён будзе максімальна выкарыстоўваць ціск на людзей унутры краіны».  📌 «У Захаду цяпер шмат задач: гэта і Украіна, і Беларусь, лёсы якіх вельмі ўзаемазвязаныя. У іх ёсць сілы гэта зрабіць, але патрэбная палітычная воля».  📌 «Нам трэба ўмацоўваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць, таму што Расія захоплівае Беларусь: мову, усе сферы жыцця краіны. Трэба ўмацоўваць СМІ, каб змагацца з прапагандай, падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і палітычная структуры».
Ko'proq ko'rsatish ...

IMG_2376.MP4

3 382
11
Святлана Ціханоўская: «Людзям, якія трапілі пад каток рэпрэсіяў, патрэбная дапамога тут і цяпер, а не калі-небудзь у будучыні» Сёння ў Вільні беларуская лідарка прэзентавала . Мерапрыемства прайшло ў фармаце прэс-канферэнцыі, удзел у якой узялі прадстаўнікі арганізацыяў гуманітарнай падтрымкі ў Беларусі: Вольга Зазулінская (фонд ), Андрэй Стрыжак (фонд ), Аляксей Лявончык (фонд ). Падчас сваёй прамовы Ціханоўская распавяла падрабязнасці працы фонду: 📌 «Людзям, якія трапілі пад каток рэпрэсіяў, патрэбная дапамога. Тут і цяпер, а не ў будучыні. Патрэбная яна і тым, хто выйшаў з засценкаў нядаўна, і сем’ям тых, хто застаецца ў няволі. І я спадзяюся, што ў першую чаргу дапамога будзе аказвацца тым, хто ўнутры краіны». 📌 «Гуманітарны фонд будзе такім «кошыкам», куды ўсе, каму неабыякавая Беларусь, змогуць ахвяраваць. Гэта можа быць і ўрад, і міжнародная арганізацыя, і мецэнат. Гэты фонд ствараецца ні ў якім разе не замест цяперашніх праграмаў дапамогі, а ў дадатак да іх». 📌 «У працы фонду вельмі важныя празрыстасць і ашчаднасць. Рэпутацыя арганізацыі мае вялікае значэнне. Ніхто не павінен ставіць пад сумнеў, што дапамога пайшла па прызначэнні і сапраўды тым, каму яна патрэбная». 📌 «Кіраванне арганізацыяй будзе калектыўным. Праваабаронцы і гуманітарныя ініцыятывы будуць разам прымаць рашэнні аб накіроўванні сродкаў. Наглядаць за працай будзе Назіральная рада: эксперты, прадстаўнікі медыясупольнасці і замежныя дыпламаты. Аб’яднаны Пераходны Кабінет ці Офіс умешвацца ў працу фонду не могуць і не будуць». 📌 «Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працы па вызваленні палітвязняў. Гэта напрамкі, якія мы вядзём адначасова. Мы будзем змагацца за вызваленне кожнага і кожнай. Вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсіяў – наша задача і прыярытэт».
Ko'proq ko'rsatish ...

ST_2024_09_19_1920x1080_TG.mp4

3 430
29
Святлана Ціханоўская: «33 гады таму Вярхоўны Савет афіцыйна зацвердзіў назву нашай краіны – Рэспубліка Беларусь. Разам з назвай краіны былі зацверджаныя і дзяржаўныя сімвалы: герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг, якія ўвасабляюць доўгі шлях беларусаў да свабоды і незалежнасці, імкненне да справядлівасці і права вызначаць уласны лёс. Сёння рэжым спрабуе адабраць у нас гэтыя сімвалы, забараніць іх як нешта чужое і варожае. Але ні ціск, ні гвалт, ні пагрозы не могуць сцерці беларускую культуру, гісторыю і ідэнтычнасць. І ніводная ўлада не здолее выкрасці нашае самавызначэнне: яно належыць не дзяржаве, а народу. Гэта частка нас саміх, і яе немагчыма сцерці. Я ўпэўненая: надыдзе дзень, калі бел-чырвона-белы сцяг ізноў будзе лунаць над нашай краінай як сімвал вольнай Беларусі. Жыве Беларусь!»
Ko'proq ko'rsatish ...
20 549
37
Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Вадзімам Кабанчуком у гэтую пятніцу, 20 верасня На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі і беларускамі разам са Святланай Ціханоўскай будзе ўдзельнічаць прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Вадзім Кабанчук. Вы можаце спытаць пра магчымасці дапамогі беларускім добраахвотнікам ва Украіне і пабудову сілавых структураў у Новай Беларусі. Размовы пройдуць у пятніцу, 20 верасня, з 13:00 да 14:30 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта для беларусаў і беларусак унутры краіны. Каб трапіць на размову са Святланай і Вадзімам, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
Ko'proq ko'rsatish ...
4 285
19
«Алімпіяда палітычнага сезона» – што гэта? Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі расказвае пра «палітычны сезон». Што гэта значыць, з чаго ён пачынаецца, а што – галоўная яго падзея – глядзіце ў відэа.

DK_2024_09_16_1920x1080_TG.mp4

3 863
6
Святлана Ціханоўская – да 1500 дзён пратэстаў «Сёння роўна 1500 дзён з таго моманту, калі мы зразумелі – нас вельмі шмат. Шмат тых, хто гатовы змагацца за свабоду і будучыню нашай Беларусі. Часам здаецца, што гэтыя 1500 дзён былі толькі пра боль, пакуты і страты. І сапраўды, гэта быў вельмі цяжкі для беларусаў час. Але мы знайшлі тое, што ўжо ніколі не страцім. Мы навучыліся быць разам і падтрымліваць адно аднаго. Мы даведаліся, што салідарнасць сапраўды ратуе. Мы ўбачылі, што менавіта разам мы здольныя зрабіць нашмат больш, чым калісьці здавалася. Кожны дзень нашага змагання – гэта дзень барацьбы за тых, хто цяпер у турмах. За тых, чые жыцці разбураныя, хто перажыў катаванні і цяпер вучыцца жыць нанова. За кожнай такой гісторыяй – лёсы, якія змяніліся назаўжды. Свабодная Беларусь жыве ў кожным, хто не застаўся абыякавым. У кожным, хто працягвае змагацца і ўнутры краіны, і за яе межамі. І самае галоўнае: вольная Беларусь жыве ў кожным нашым кроку на гэтым шляху да свабоды».
Ko'proq ko'rsatish ...

ST-TG.mp4

4 121
18
«Калі наступяць дэмакратычныя перамены і ніхто не будзе баяцца гаварыць адкрыта, беларусы вернуць сабе незалежнасць», – Святлана Ціханоўская – на Парламенцкай асамблеі НАТА Беларуская лідарка звярнулася да ўдзельнікаў Парламенцкай асамблеі НАТА ў Варшаве падчас панэлі, прысвечанай Беларусі і краінам Балтыйскага рэгіёна. Разам з кіраўніцай ўдзел у мерапрыемстве ўзяў і яе намеснік – . На чым Ціханоўская акцэнтавала ўвагу ў сваёй прамове? 📌 Стаўленне беларусаў да расійскай агрэсіі супраць Украіны: «Толькі 4% беларусаў падтрымліваюць ідэю ўдзелу беларускага войска ў вайне. Больш за 60% выступаюць супраць разгортвання ядзернай зброі. Менш за 5% падтрымліваюць ідэю аб'яднання з Расіяй». 📌 Перамены ў краіне: «Калі наступяць дэмакратычныя перамены і ніхто не будзе баяцца гаварыць адкрыта, беларусы вернуць сабе незалежнасць. І яны будуць шанаваць яе больш, чым раней». 📌 Цяперашняя сітуацыя ў Беларусі: «Тое, што адбываецца ў Беларусі, можна назваць паўзучай акупацыяй. Расія разбурае нашую нацыянальную ідэнтычнасць, культуру, мову. Яна ўсталёўвае кантроль над эканомікай, інфармацыйнай і ваеннай прасторай. Беларусь стала плацдармам для расійскай агрэсіі супраць Украіны, а расійскія беспілотнікі выкарыстоўваюць паветраную прастору Беларусі для нападаў на ўкраінскія гарады і забойства мірных жыхароў». 📌 Важнасць саюзнікаў: «На гэтым шляху нам патрэбныя саюзнікі, і многія з іх знаходзяцца ў гэтай зале. Мы не просім вас змагацца замест нас. Мы просім вас падтрымаць нашую барацьбу. Дапамагаючы беларускаму дэмакратычнаму руху, вы таксама дапамагаеце Украіне і закладваеце асновы будучай бяспечнай і мірнай Еўропы».
Ko'proq ko'rsatish ...
3 896
14
Святлана Ціханоўская: «Беларусы дэманструюць салідарнасць і самаарганізацыю ў дапамозе ахвярам паводкі» і дыяспары актыўна ўдзельнічаюць у дапамозе ахвярам паводкі, якая закранула шэраг краінаў Цэнтральнай Еўропы, у тым ліку Польшчу і Чэхію. У гэты цяжкі момант беларусы праяўляюць салідарнасць і падтрымку як унутры супольнасці, так і з пацярпелымі мясцовымі жыхарамі. «Дарагія беларусы, у чарговы раз вы дэманструеце салідарнасць і самаарганізацыю. Калі ў краінах, дзе вы жывяце, здараецца бяда – вы адразу рэагуеце і пачынаеце аказваць дапамогу, валанцёрыць, збіраць сродкі. Дзякуй за вашую чалавечнасць і эмпатыю. Калі ж бяда закранула вас асабіста, звяртайцеся да нас праз гарачую лінію, і мы будзем імкнуцца дапамагчы і адказаць на пытанні», – пракаментавала Святлана Ціханоўская.
Ko'proq ko'rsatish ...
3 712
14
Светлана Тихановская: «Неважно, как долго вы отсутствовали в стране – для режима нет срока давности» В Беларуси продолжаются задержания людей по возвращению на родину. С начала 2024 года, по данным правозащитного центра «Весна»,. В прошлом году более 200 таких случаев. Беларусская лидерка прокомментировала задержания беларусов, которые возвращаются домой из-за границы: «Сегодня режим зазывает нас домой различными способами. Создаёт комиссии по возвращению, обещает прощение всех «грехов». Но всё это сплошной обман: вам предлагают альтернативу, которой на самом деле нет. Всё закончится репрессиями, едва вы пересечёте границу. Дорогие мои, я не могу советовать вам, как поступать: у каждого из нас есть причины для возвращения домой. Но я искренне прошу беречь себя и очень серьёзно взвесить всё «за» и «против» перед поездкой в Беларусь. Если существуют опасения, что вы можете попасть под преследование, пожалуйста, не испытывайте судьбу. Не рискуйте собой и не поддавайтесь на уловки пропаганды».
Ko'proq ko'rsatish ...

ST_02_07_1920x1080_TG.mp4

4 536
31
Святлана Ціханоўская – пра вызваленне палітвязняў «Сёння мы дазналіся пра Я радуюся за кожную сям'ю, якая пасля такіх цяжкіх выпрабаванняў атрымае доўгачаканае шчасце быць разам. Я радуюся за кожнага дзіцяці, якога абдыме вызваленая маці, а так чаканы бацька прачытае казку на ноч. За кожнага, хто зможа пацалаваць свайго мужа ці жонку. Яшчэ нядаўна гэта было цяжка ўявіць, але ўжо мы бачым, што людзей вызваляюць з-за кратаў да заканчэння тэрміну. Гэта крокі ў правільным напрамку, і вызваленні павінны працягвацца. У той жа час праваабаронцы працягваюць атрымліваць інфармацыю пра новыя допыты, арышты, тэрміны і штрафы. З’яўляюцца новыя палітвязні. Рэжым кажа пра народнае адзінства, але пры гэтым падзяляе людзей на «сваіх» і «чужых» і працягвае біць «чужых», а часам і «сваіх» – каб іншыя баяліся. У Беларусі за кратамі знаходзяцца мінімум 120 чалавек, якія атрымалі тэрміны больш за 10 гадоў – толькі за тое, што мелі смеласць выказваць і абараняць сваю пазіцыю. Якое народнае адзінства, калі ўжо паўтара года Марыю Калеснікаву ці Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка ці Сяргея Ціханоўскага, а Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму не перадаюць лекі? А маму дваіх сыноў, Паліну Шарэнду-Панасюк, працягваюць катаваць у турме. Рэжым спрабуе стварыць ілюзію, нібыта вызваляе «злачынцаў». Але яны не ўчынялі ніякіх злачынстваў – толькі мелі смеласць мець свае перакананні. І пакуль хоць адзін чалавек застаецца за кратамі, мы працягнем рабіць усё, што магчыма, каб кожны выйшаў на волю і вярнуўся дадому».
Ko'proq ko'rsatish ...

IMG_2304.MP4

4 188
17
Аліна Коўшык пра хітрыкі, якія дапамогуць лягчэй перайсці на беларускую мову Мова – гэта не толькі сродак зносінаў, але і важная частка нашай культуры, ідэнтычнасці. Для многіх беларусаў вяртанне да роднай мовы можа здавацца складаным крокам. Аднак гэта важны крок у захаванні нашай нацыянальнай спадчыны. Прадстаўніца па Аліна Коўшык падзялілася простымі крокамі, каб павялічыць колькасць беларускай мовы ў нашым штодзённым жыцці: 👉🏻 Перавесці аплікацыі і праграмы на гаджэтах на беларускую мову. 👉🏻 Слухаць аўдыёкніжкі ці чытаць любімыя творы на беларускай мове. 👉🏻 Дадаваць беларускія словы, нават калі размаўляеце штодзень па-беларуску. Пра астатнія парады вы можаце даведацца ў відэа.
Ko'proq ko'rsatish ...

tg_koushyk_1.mp4

4 304
24
Навошта беларусам дэмакратыя? Меркаванні каманды Офіса У Міжнародны дзень дэмакратыі Святлана Ціханоўская і каманда Офіса дзеляцца сваімі разважаннямі пра тое, чаму дэмакратыя патрэбная беларусам. У картках – асабістыя думкі пра тое, што зменіцца, калі Беларусь стане дэмакратычнай дзяржавай.
4 352
11
Выдача візаў, пытанні легалізацыі і супрацоўніцтва падчас старшынства ў G7: Дзяніс Кучынскі з працоўным візітам у Італіі Падчас працоўнага візіту ў Італію дарадца па пытаннях дыпламатыі Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі сустрэўся з дарадцамі Прэм'ер-міністра, Міністэрства ўнутраных справаў, Кіраўніком кабінета міністэрства замежных справаў і парламентам краіны. Аднымі з галоўных тэмаў размоваў з палітыкамі стала ўмацаванне падтрымкі беларусаў і супрацоўніцтва Італіі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Акрамя таго, на сустрэчах дарадца ўздымаў наступныя пытанні: 📌 Павелічэнне выдачы візаў беларусам; 📌 Праца групы «За дэмакратычную Беларусь» у Італіі і план арганізаваць сустрэчу ў Рыме; 📌 Супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі падчас старшынства Італіі ў ; 📌 Легалізацыя беларусаў: Міністэрства ўнутраных справаў правядзе кансультацыі з беларускай дыяспарай; 📌 Намаганні па вызваленні палітвязняў, у тым ліку – абмеркавалі стан ; 📌 Прыцягненне да адказнасці памагатых рэжыму за злачынствы супраць правоў чалавека і ўдзел у ваенных дзеяннях ва Украіне; 📌 Непрызнанне вынікаў так званых выбараў 2025. Дзяніс Кучынскі адзначыў: «Я вельмі ўдзячны італьянскім калегам і сябрам дэмакратычнай Беларусі. Асабліва – за выдачу больш за 30 тысячаў візаў у мінулым годзе. Было важна пачуць, што Італія працягне падтрымліваць нашыя дэмакратычныя памкненні, а палітыка ў дачыненні да рэжыму застанецца нязменнай. Асобная падзяка дыяспары, у прыватнасці – кіраўніцы Юліі Юхно за дапамогу ў пытаннях легалізацыі і падтрымку беларусаў Італіі».
Ko'proq ko'rsatish ...
3 941
15
Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з намеснікам дзяржсакратара ЗША Куртам Кэмпбелам у Вільні Дэмакратычная лідарка падзякавала ЗША за падтрымку і салідарнасць. Намеснік дзяржсакратара падкрэсліў, што ЗША працягнуць падтрымку беларускага народа і дэмакратычнай супольнасці. Падчас сустрэчы абмеркавалі: 📌 Ваенна-палітычную сітуацыю ўнутры краіны: выкарыстанне Расіяй беларускай паветранай прасторы для ваенных аперацый супраць Украіны, пастаўкі рэжымам узбраення для расійскай арміі. Ціханоўская падкрэсліла, што беларускае грамадства супраць вайны. 📌 Намаганні па вызваленні палітзняволеных і магчымыя крокі міжнароднай супольнасці і ЗША для іх вызвалення і спынення рэпрэсій. 📌 Непрызнанне «выбараў» 2025 года: Ціханоўская адзначыла, што выбары не будуць празрыстыя, свабодныя і справядлівыя, і не могуць быць прызнаныя міжнароднай супольнасцю. 📌 Працяг Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША»: дамовіліся працягваць працу па некалькіх напрамках (палітзняволеныя, медыя, нацыянальная ідэнтычнасць, абарона правоў чалавека і інш.) і правесці наступную сустрэчу ў найбліжэйшыя месяцы. 📌 Прызначэнне спецпасланніка ЗША па Беларусі: Ціханоўская падкрэсліла, што такое прызначэнне паспрыяе лепшай каардынацыі паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і ЗША. 📌 Павелічэнне падтрымкі грамадзянскай супольнасці і незалежным медыям. Кіраўніца Кабінета прапанавала працягнуць і павялічыць праграмы падтрымкі для незалежных арганізацый і ініцыятыў, а таксама рэпрэсаваных. 📌 Санкцыі ў дачыненні да рэжыму: неабходна працягваць санкцыйны ціск на арганізацыі і фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць рэпрэсіі і саўдзельнічаюць у вайне. 📌 Супольныя захады падчас сесіі Генасамблеі ААН, а таксама ў межах АБСЕ. Святлана Ціханоўская: «Злучаныя Штаты Амерыкі – наш ключавы саюзнік і партнёр. Мы дамовіліся аб’яднаць нашыя намаганні дзеля вызвалення палітвязняў і дэмакратычных перамен у нашай краіне. Я падзякавала за няспынную дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя і ўсебаковую падтрымку з боку амерыканскіх дыпламатаў. Я адзначыла важнасць адрознівання рэжыму і беларусаў, Беларусі і Расіі. Падкрэсліла, што нельга дапусціць, каб наша краіна стала “суцяшальным прызам” для Пуціна па выніках вайны. Мы працягнем Стратэгічны дыялог з ЗША і правядзём, спадзяюся, наступную сустрэчу на высокім узроўні ўжо ў гэтым годзе».
Ko'proq ko'rsatish ...
3 622
17
Oxirgi yangilanish: 11.07.23
Privacy Policy Telemetrio