Best analytics service

Add your telegram channel for

  • get advanced analytics
  • get more advertisers
  • find out the gender of subscriber
Category
Channel location and language

audience statistics Радыё Свабода — Беларусь

Сувязь з рэдакцыяй —  @SvabodaBelarus  Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669 
19 354-8
~4 642
~22
20.81%
Telegram general rating
Globally
36 276place
of 78 777
245place
of 384
In category
1 538place
of 2 793

Subscribers gender

Find out how many male and female subscibers you have on the channel.
?%
?%

Audience language

Find out the distribution of channel subscribers by language
Russian?%English?%Arabic?%
Subscribers count
ChartTable
D
W
M
Y
help

Data loading is in progress

User lifetime on the channel

Find out how long subscribers stay on the channel.
Up to a week?%Old Timers?%Up to a month?%
Subscribers gain
ChartTable
D
W
M
Y
help

Data loading is in progress

Since the beginning of the war, more than 2000 civilians have been killed by Russian missiles, according to official data. Help us protect Ukrainians from missiles - provide max military assisstance to Ukraine #Ukraine. #StandWithUkraine
10 траўня — дзень народзінаў Янкі Маўра 141 год таму, 10 траўня 1883 году, нарадзіўся Янка Маўр, беларускі пісьменьнік, аўтар апавяданьняў, аповесьцяў і раманаў для дзяцей і моладзі. Сярод твораў Янкі Маўра — «У краіне райскай птушкі», «Сын вады» і «Палескія рабінзоны». Іншыя памятныя даты і падзеі 10 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі — па спасылцы:
203
1
Дзьве кнігі пра Менск і адна пра беларуску ў Гамбургу. Бахарэвіч, Шупа і Янушкевіч пачалі эўрапейскі літаратурны тур Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, перакладчык Сяргей Шупа і выдавец Андрэй Янушкевіч, стваральнік выдавецтва «Янушкевіч» і крамы «Кнігаўка», якая ў лютым 2024 году адрадзілася ў Варшаве, праводзяць тур па пяці эўрапейскіх гарадах: Вільня, Рыга, Талін, Уроцлаў і Прага.
2 041
4
Затрымалі перакладчыцу Вольгу Калацкую Акрамя таго, дома ў яе правялі ператрус. Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, сэрыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Ўільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Глядыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.
2 475
22
Галоўнае 9 траўня 🔸 У Менску і абласных гарадах Беларусі 🔸 На Віцебшчыне 🔸 У Польшчы 🔸 Польскі суд , які зьбег у Беларусь, па абвінавачаньні ў шпіянажы 🔸 «Я пайшла на сайт і пазнала сваю лядоўню». 🔸 9 траўня ў Маскве і Менску. 🔸 Лукашэнка ў сакавіку даў загад адрамантаваць усе дарогі да 9 траўня. 🔸 ПіК Свабоды: , — палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман
Show more ...
2 384
0
9 траўня ў Маскве і Менску. Сакральнае сьвята як інструмэнт палітыкі Прысутныя 9 траўня на Краснай плошчы лідэры замежных дзяржаў не маглі не разумець, што сёньняшні прыезд у Маскву — ускосная падтрымка Расеі ў яе вайне супраць Украіны. Хоць бы таму, што ідэалягема «Вялікай Перамогі» стала ідэалягічным падмуркам цяперашняй расейскай агрэсіі. Піша Валер Карбалевіч.
2 503
3
Суд арыштаваў украінскага бізнэсоўца Каламойскага па справе аб заказным забойстве Бізнэсовец Ігар Каламойскі, які падазраецца ў арганізацыі заказнога забойства адваката Сяргея Карпенкі, будзе ўтрымлівацца пад вартай да 7 ліпеня 2024 году бяз права ўнесьці заклад.
2 658
4
«Сьвята перамогі ператварылі ў сьвята вайны», — палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман Лукашэнка адзначаў 9 траўня ў Маскве на парадзе, дзе маршыравалі ў тым ліку ўдзельнікі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Тым часам прарасейскія сілы Беларусі правялі шэсьці «Несьмяротны полк» у абласных гарадах. Якую перамогу сьвяткуе Лукашэнка і ягонае атачэньне? Як сёлетні кантэкст ягонай прысутнасьці ў Маскве? Госьць Ганны Соўсь — гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман. ВІДЭА:
Show more ...

PRESS_Frydman0905-TG.mp4

2 741
7
У Польшчы памёр беларус, які прайшоў празь зьдзекі на Акрэсьціна 8 траўня ў Польшчы пасьля працяглай хваробы памёр беларус Дзьмітры Барэйчук.
2 722
7
💌 «Гісторыі тыдня» — зьбіраем для вас самае цікавае за тыдзень адным лісьце! Не стае часу штодня праглядаць СМІ? У нас ёсьць рашэньне — штотыднёвая эмэйл-рассылка Радыё Свабода! Самыя зьмястоўныя, эксклюзіўныя публікацыі і відэа ад нашых журналістаў, аналітыка, матэрыялы па беларускай мове і гісторыі, займальныя і пазнавальныя тэсты — у адным лісьце. Без навінаў ды інфармацыйнага шуму. Выбірайце, што вам цікава, і чытайце! Дык падпісвайцеся! 👉🏻
2 884
1
Зяленскі заявіў, што Беларусь мае далучыцца да Эўразьвязу 9 траўня на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнткай Эўрапейскага парлямэнту Рабэртай Мэтсалай ў Кіеве прэзыдэнт Украіны Ўладзімр Зяленскі заявіў, што, на ягоную думку, пашырэньне Эўразьвязу павінна выходзіць за межы сьпісу дзяржаў, якія ўжо маюць статус кандыдата ў ЭЗ, і ўключаць Беларусь.
3 117
27
Мінулай ноччу тэмпэратура апусьцілася да 6 градусаў марозу, перапісаны рэкорд 1912 году Другую ноч запар на беларускіх мэтэастанцыях абнаўляюцца тэмпэратурныя антырэкорды. У Расонах на поўначы Віцебскай вобласьці пахаладала да 5,8 градуса марозу — гэта новы абсалютны мінімум ночы на 9 траўня.
2 938
8
Нэўролягу Руслану Бадамшыну прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі» Вядома, што з 2020 году Руслана Бадамшына затрымлівалі сама меней пяць разоў, агулам ён адбыў пад арыштам больш за 60 дзён. Затым супраць лекара завялі крымінальную справу.
2 910
5
Пасьля выбараў 2020 году Беларусь пакінула каля 6-7% насельніцтва краіны, — сацыёляг Коршунаў Каля 500-600 тысяч чалавек пакінулі Беларусь пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году па стане на пачатак 2024 году, падлічыў незалежны сацыёляг, былы дырэктар Інстытута сацыялёгіі НАН Генадзь Коршунаў, абапіраючыся на даступныя статыстычныя зьвесткі:
3 008
19
Акцыя «Несьмяротны полк» прайшла і ў Менску Хоць арганізатары паведамлялі, што ў сталіцы сёлета шэсьця ня будзе, у выніку акцыю правялі і ў Менску —апублікавала расейскае агенцтва «Спутник». Прайшлі шэсьці і ў Віцебску ды Гомлі. «Несьмяротны полк» — расейскі рух, заснаваны ў памяць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, з часам перайшоў пад апеку расейскіх уладаў, у руху ўзмацніліся ідэалягічны і прапагандысцкі складнікі. Маршы падтрымалі ваенную агрэсію ва Ўкраіне.
2 897
18
Кіеўскія ўлады выставілі рахунак амбасадзе Беларусі ва Ўкраіне за цяпло. Справу перадалі ў суд Беларуская амбасада мае запазычанасьць у памеры 381 599,24 грыўні, прыблізна 9 540 даляраў у эквіваленце. Кіеўскія ўлады спрабуюць праз суд спагнаць гэтыя грошы з амбасады. Дыпляматычны корпус Беларусі выехаў з тэрыторыі Ўкраіны ў сакавіку 2022 году — амаль празь месяц пасьля пачатку расейскага ўварваньня, якое адбылося на ўкраінскую тэрыторыю ў тым ліку і зь тэрыторыі Беларусі:
Show more ...
2 914
6
Лукашэнка ў сакавіку даў загад адрамантаваць усе дарогі да 9 траўня. Паглядзелі, як улады на месцах выконваюць яго даручэньне Беларусы толькі сёлета пакінулі пяць тысяч скаргаў на стан дарог. Так, напрыклад, з пачаткам вясны аўтамабілісты скардзіліся на жахлівы стан дарогі М-10 Гомель — Рэчыца. Аўтамабілі на выбоінах псаваліся ці страчвалі колы. «Падобна, што ў горадзе не засталося ніводнай вуліцы з нармальным асфальтам», — казалі жыхары Рэчыцы. Тады абурыўся і Лукашэнка, які сказаў «навесьці парадак» і аднавіць дарогі да 9 траўня. Глядзім, што з дарогамі цяпер:
Show more ...
3 009
7
У абласных гарадах Беларусі прайшлі прарасейскія акцыі «Несьмяротны полк». У Менску шэсьця ня будзе Амбасада Расеі ў Беларусі публікуе фота і відэа шэсьцяў «Несьмяротнага палка» ў Берасьці, Горадні і Магілёве. У Берасьці ў ім прынялі ўдзел прадстаўнікі часткова акупаванай Расеяй Запароскай вобласьці Ўкраіны, сьцьвярджае амбасада. У Менску сёлета шэсьця «Несьмяротнага палка» ня будзе. Акцыі таксама плянаваліся ў Віцебску і Гомлі, але фота адтуль пакуль няма. З паведамленьня агранізатараў вынікае, што «Полк» мусіў ісьці ў агульнай калёне ў рамках акцыі беларускіх уладаў «Беларусь памятае»:
Show more ...

IMG_2889.MP4

3 089
26
👫 Увага, пошук! Шукаем бацькоў выпускнікоў беларускіх школ, якія сёлета сабраліся паступаць у замежныя ВНУ і сутыкнуліся з праблемамі ў атрыманьні неабходных даведак ад Міністэрства адукацыі. Ананімнасьць гарантуем! 📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: ; Signal: 37068643669
3 310
9
Лукашэнка прысутнічае на парадзе да Дня Перамогі ў Маскве, у Менску параду ня будзе На Чырвоную плошчу ў Маскве, дзе адбываецца вайсковы парад з нагоды 79 гадавіны зь дня заканчэньня Другой усясьветнай вайны, Аляксандар Лукашэнка прыбыў разам зь іншымі кіраўнікамі краін СНД і Ўладзімірам Пуціным. На парад ён узяў з сабой шпіца Ўмку. У Менску параду і дэманстрацыі ў цэнтры ня будзе, заплянавалі толькі ўскладаньне кветак на плошчы Перамогі і салют:
3 083
6
Прапагандысты з БТ падманам узялі інтэрвію ў аднаго з кандыдатаў у прэзыдэнты Літвы Інтэрвію аднаго з кандыдатаў у прэзыдэнты Літвы Гедрымаса Яглінскаса нечакана зьявілася на беларускім дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1». Яглінскас кажа, што яго падманулі: з просьбай аб інтэрвію да яго зьвярнуліся нібыта ад імя апазыцыйнага расейскага парталу Meduza. Рэдакцыя Delfi зьвязалася з галоўным рэдактарам «Медузы» Іванам Калпаковым, які пацьвердзіў, што «Медуза» ніякага дачыненьня да атрыманага Еглінскасам ліста ня мае:
Show more ...
3 265
15
«Я пайшла на сайт і пазнала сваю лядоўню». Як арыштоўваюць маёмасьць у беларусаў пасьля 2020 году «Лядоўню і пральную машыну выставілі па 450 рублёў, газавую пліту з духоўкай — каля 250 рублёў, крэслы па 20, старую канапу за 60, страшна падрапаны фатэль за 30». У праекце «На карысьць дзяржавы» расказваем гісторыі сучасных беларусаў, у якіх дзяржава хоча забраць маёмасьць:
3 298
8
Сёньня ў Беларусі адзначаюць Дзень Перамогі 9 траўня 1945 году на жаданьне Сталіна ў Бэрліне быў паўторна падпісаны Акт капітуляцыі Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне з удзелам прадстаўнікоў Савецкага Саюзу. З гэтай прычыны Дзень Перамогі ў краінах савецкага блёку адзначаўся менавіта 9 траўня, а ня днём раней, як у астатнім сьвеце. Іншыя памятныя даты 9 траўня — у артыкуле «Ужо сёньня»:
3 422
6
Прэм’ер-міністар Польшчы заявіў, што судзьдзю Шмыта пазбавяць імунітэту Дональд Туск (на фота) папрасіў каардынатара польскіх спэцслужбаў падрыхтаваць разам зь іншымі сябрамі Калегіі зрабіць новую рэкамэндацыю, каб узнавіць расьсьледаваньне дзеяньняў расейскіх спэцслужбаў у краіне. 10 траўня адбудзецца яшчэ адна нарада прэм'ера Польшчы са спэцслужбамі. Абмяркоўваць будуць ня толькі выпадак зьбеглага судзьдзі Томаша Шмыта, які папрасіў у Лукашэнкі палітычнага прытулку, але таксама іншыя выпадкі магчымай здрады інтарэсаў дзяржавы.
Show more ...
3 689
3
«Разграбаюць косткі народу». Чаркесы — пра рэзыдэнцыю Лукашэнкі на землях Краснай Паляны У курортным пасёлку Красная Паляна ў раёне Сочы будуюць рэзыдэнцыю для Лукашэнкі. Да Каўкаскай вайны XIX стагодзьдзя, якая прывяла да масавага перасяленьня чаркесаў у Асманскую імпэрыю, Сочы і яго ваколіцы былі часткай гістарычных земляў гэтага народу. Пра рэакцыю на будаўніцтва палаца на гэтай тэрыторыі расказалі чаркескія актывісты.
3 518
5
Галоўнае 8 траўня 🇦🇲 Беларусу, затрыманаму на запыт Беларусі на мяжы з Грузіяй, ✝️ «Выпусьцілі цудам». Хрысьціянскі прапаведнік Мельянец 🖼 У Сэнаце Польшчы адкрылі выставу пра Алеся Бяляцкага. 🇵🇱 У Польшчы распачалі , які папрасіў прытулку ў Беларусі 🗄 «Гісторыя на Свабодзе». Натальля Сьліж пра мяшчан і ☢️ Рэтрансьлятар Пуціна. 🚩 «Дачку не ўзялі віншаваць вэтэрана — яна не піянэрка». . Тлумачым з Гурневічам 🎭 «Чым больш сьмеху, тым больш сьлёз». Як прайшла
Show more ...
3 415
1
Эўразійская інтэграцыя як калідор для кантрабанды 8 траўня ў Маскве адбылося пасяджэньне Найвышэйшай эўразійскай эканамічнай рады. Гэты саміт юбілейны. Дамова аб стварэньні Эўразійскага эканамічнага саюзу (ЭАЭС) была падпісаная 10 гадоў таму. Сьвяткаваньне юбілею не прадугледжвае засяроджваньня на праблемах. Хоць Лукашэнка папракаў партнэраў за «нацыянальны пратэкцыянізм» пры дзяржзакупках і абураўся, што тыя ўжо некалькі гадоў ня могуць дамагчыся прызнаньня ў ЭАЭС электроннага лічбавага подпісу. Жорсткія эканамічныя санкцыі, уведзеныя Захадам супраць Расеі, стварылі новую функцыю ЭАЭС, адзначае аналітык Валер Карбалевіч.
Show more ...
3 363
5
Эстонія выказала пратэст Расеі праз глушэньне сыгналу GPS, якое прывяло да спыненьня палётаў цывільнай авіяцыі Міністэрства замежных спраў Эстоніі выклікала часовага паверанага Расеі для ўручэньня пратэсту праз умяшаньне Расеі ў спадарожнікавую навігацыю.
3 290
3
AstraZeneca адклікае вакцыну супраць COVID-19 ва ўсім сьвеце. У кампаніі прызналі пабочныя эфэкты Раней у судовых дакумэнтах AstraZeneca прызнала, што яе вакцына можа выклікаць такія пабочныя эфэкты, як утварэньне тромбаў і нізкі ўзровень трамбацытаў у крыві.
3 391
20
Дзень Перамогі — гэта дата, калі трэба ўзгадваць загінулых на вайне, тых, хто змагаўся супраць нацызму. У Беларусі гэты дзень памяці ператварыўся ў нешта іншае. Гэта або разборкі Лукашэнкі са сваімі непрыяцелямі, або пляскі як на вясельлі. Або крыўды і абвінавачваньні ў перапісваньні гісторыі. Дзьмітры Груневіч тлумачыць, ці ёсьць падстава ў гэтых крыўдаў і хто насамрэч перапісвае гісторыю?
Хто перапісвае гісторыю вайны
Дзень Перамогі – гэта дата, калі трэба ўзгадваць загінулых на вайне, тых, хто змагаўся супраць нацызму. У Беларусі гэты дзень памяці ператварыўся ў нешта інш...
3 442
7
Што рэальна можа Каардынацыйная рада і каму яна трэба 25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Яны працягнуцца тры дні. Да ўдзелу ў выбарах у КР дапусьцілі 12 сьпісаў, зь іх будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў эфіры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Роза Турарбекава, сьпіс нумар 4 — «Наша справа». А таксама Аляксандар Ракіцкі, сьпіс нумар 5 — «Закон і правапарадак».

PRESS_Turarb-Rak-TG.mp4

3 415
18
Last updated: 11.07.23
Privacy Policy Telemetrio